Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/5 самых дарагіх гульцоў чэмпіянату Беларусі за апошнія сезоны

5 самых дарагіх гульцоў чэмпіянату Беларусі за апошнія сезоны

Самыя дарагія футбалісты нашага чэмпіянату.

Автор — Пан Дзі Мон
31 октября 2015, 08:46
17

Усе любяць лічыць грошы, хтосьці свае, а хтосьці чужыя. Таму тэма трансфераў, кошт клубаў або асобных гульцоў заўсёды цікавіла звычайны люд. У гэтым артыкуле будуць вам прадстаўлены самыя дарагія футбалісты чэмпіянату Беларусі за апошнія 5 гадоў, якія згулялі хаця б 1 матч за сезон (трансферны кошт па версіі сайта transfermarkt).

Насамрэч, формулы падліку трансфернага кошту гульца не існуе, усе гэтыя лічбы фармуюцца, можна так сказаць, на вока. Кошт, у большасці, залежыць ад чэмпіянату і клуба, у якім гулец лічыцца, а вось пасля ўлічваецца ўсё: амплуа, гульнявы час, галы, пасы, цікавасць з боку іншых клубаў і г.д.

Пра існаванне Вышэйшай лігі, акрамя беларусаў, мала хто задумваецца. Вельмі ўжо сумным падаецца наш чэмпіянат, паказаўшы яго, напрыклад, англічаніну або немцу, таму гульцамі беларускага чэмпіянату клубы з-за мяжы амаль не цікавяцца. Толькі за рэдкімі выключэннямі гулец пасля беларускага клуба пераходзіць сапраўды ў моцны клуб: Глеб у «Штутгарт», Кутузаў у «Мілан» і інш. Таму вялікіх трансферных коштаў тут складана ўбачыць.

У 2011 БАТЭ зноў бярэ чэмпіёнства і да таго ж прабіваецца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, што і дазволіла гульцам барысаўскага клуба «стрэльнуць». Нядзіўна, што самымі дарагімі з’яўляюцца менавіта гульцы БАТЭ. У тым сезоне лідарам клуба стаў бразілец Рэнан Брэсан. Не без дапамогі Рэнана БАТЭ прабіўся ў ЛЧ, дзе бразілец змог двойчы вызначыцца голам. Таму за 21-гадавога Брэсана БАТЭ мог б атрымаць 2,5 мільёна еўра. З-за траўмы Радзівонаў прапусціў ЛЧ, што істотна паўплывала на яго трансферны кошт — 1,5 млн за 26-гадовага беларуса. Кошт 21-гадовага Няхайчыка складаў каля 1,2 млн. Нягледзячы на нядрэнную лічбу БАТЭ дужа не гарэў жаданнем пазбавіцца ад аднаго з лідараў каманды, аднак у сярэдзіне сезону Павел перабярэцца ў маскоўскае «Дынама» аж за 1,96 млн. еўра. А за куплю Аляксандра Валадзько прыйшлося б выкласці не менш за 900 тыс. еўра. Станіслаў Драгун — адзіны, хто змог «залезці» паміж гульцамі БАТЭ — за 22-гадовага мінчука давалі 1 млн.

У 2012 сезоне БАТЭ зноў выйграе чэмпіянат і трапляе ў групу ЛЧ, дзе гульцы беларускага клуба змаглі Еўропе паказаць сябе. Перамогі над «Лілям» і «Баварыяй» істотна паўплывалі на трансферны кошт гульцоў БАТЭ, але ў топе былі амаль адны і тыя ж асобы, толькі замест Няхайчыка — Аляксандр Глеб. За 30-гадовую беларускую зорку давалі 2,5 млн., столькі ж каштаваў і Брэсан. А вось Радзівонаў, Драгун і Валадзько ў цане падраслі: 2 млн., 1,8 млн. і 1,5 млн. адпаведна.

У наступным годзе барысаўчане зноў чэмпіёны, але на гэты год без Лігі чэмпіёнаў. Таму у трансферным кошце беларусам істотна падрасці не атрымалася, а лідарства заняў Радзівонаў — 2,3 млн. За ім ішлі Няхайчык, які на сезон вярнуўся з «Дынама» — 2 млн, Глеб — 2 млн і Палякоў — 1,6 млн Замест Драгуна, які ў пачатку года перайшоў у «Крылы Саветаў» за 1,2 млн еўра, пачатковец «менчукоў» расеец Дзмітрый Сычоў — 1,5 млн.

У сезоне 2014 лідарам застаўся Радзівонаў, які за год у цане скінуў — 1,7 млн. А вось за Палякова давалі тыя ж 1,6 млн. Сярод барысаўчан ўжо знаёмы Валадзько — 1,3 млн і пачатковец 21-гадовы серб Філіп Младэнавіч, за якога па заканчэнні сезону давалі 1,2 млн еўра. Адзіным гульцом не з БАТЭ стаў пачатковец сталічнага «Дынама» Умару Бангура. За 25-гадовага абаронца зборнай Сьера-Леонэ давалі 1,3 млн.

Сезон 2015. Лідарам стаў Палякоў, за якога давалі ўсё тыя ж 1,6 млн. Сярод лідараў і пачаткоўцы БАТЭ: 26-гадовы серб Неманья Мілунавіч — 1,5 млн. і 30-гадовы беларус Ігар Стасевіч — 1,3 млн. Младэнавіч за год у цане крыху падрос — 1,3 млн. І ў 5-ы самых дарагіх футбалістаў чэмпіянату Беларусі як заўжды прысутнічае 1 гулец «Дынама» — пачатковец Фатас Бечырай. За 27-гадовага чарнагорца даюць 1,2 млн. еўра.

Гэты ж сезон пакуль не скончаны, таму да канца года колькасці могуць змяніцца, але ж на дадзены момант гэта выглядае менавіта так.

Трансферны кошт не заўсёды адлюстроўвае клас або важнасць гульца ў камандзе, таму гульцы дадзенага топу не абавязкова павінны называцца лепшымі ў чэмпіянаце Беларусі.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты