Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Неапошні самурай

Неапошні самурай

Аказваецца, што ў Еўропе бліскае не толькі японец Кагава, але ёсць і іншыя гульцы краіны ўзыходзячага сонца.

Автор — Пан Дзі Мон
19 ноября 2015, 10:06
1

Вяртанне Сіндзі Кагавы ў Дортмунд вядома не засталося незаўважным. Японец пасля няўдалых сезонаў у МЮ за 2 гады змог набраць былую форму і стаць адным з лідараў каманды. І існуе меркаванне, што пасля чэмпіянату свету ў Бразіліі, Сіндзі ў адзіночку цягне японскі футбол. Аднак гэта не зусім так, бо суайчыннікаў Кагавы ў еўрапейскіх клубах дастаткова.

Лепшыя самураі, якія цягнуць каманды старога Свету.

Ёсіноры Мута

За Мута еўрапейскія клубы пачалі паляваць з самага пачатку сезону. У красавіку гэтага года маладога нападніка сталічнага клуба «Токіа» хацеў набыць не хто-небудзь, а сам лонданскі «Чэлсі». 4 млн. фунтаў і Ёсіноры гулец каманды Абрамовіча. Але Раман Аркадзьевіч атрымаў адмову. Японец хутка пракаментаваў гэтую сітуацыю, маўляў, што дужа рады падобнай прапанове, але ў свае сілы на столькі не верыў, баяўся згубіцца ў зорным складзе англійскага клуба.

Муто вырашыў пачакаць з трансферам і знайсці больш падыходзячы для сябе клуб, японец з гэтым не пралічыўся. У ліпені ўжо былы гулец «Токіа» падпісвае чатырохгадовы кантракт з «Майнцам». Трансфер абыйшоўся ў 2 разы менш, чым прапаноўвалі лонданцы — 1.96 млн. фунтаў. Дарэчы, гэты трансфер стаў годнай заменай Сіндзі Акадзакі, гаворка пра якога пойдзе крыху пазней.

Галоўны трэнер Марцін Шміт цалкам даверыўся Мута, стабільна выпускаючы пачаткоўца ў кожным матчы чэмпіянату. І ўжо ў трэцім туры Ёсіноры Мута на 15-й хвіліне адкрывае не толькі лік у матчы, але і сваім галам у Бундэслізе. А праз 14 хвілін японец да радасцяў трыбун афармляе дубль. У выніку разгромная перамога над «Гановерам» (3-0). За астатнія, пакуль што, 9 тураў Муто зрабіў асістэнцкі дубль у матчы з «Дармштадам» (3-2), гол у браму «Вердэра» (1-3), хет-трык у браму «Аўгсбурга» (3-3) і галявы пас з «Вольфсбургам» (2-0). 6 галоў за 12 тураў — траціна ад усіх забітых мячоў «Майнца».

Майк Хавенар

У 2011 Майк з Японіі перабраўся ў Нідэрланды, дзе 3 сезоны гуляў у ФК «Вітэс», пасля была «Кардоба» і «ХІК». У 2015 японец атрымаў статус вольнага гульца, вярнуўся ў краіну цюльпанаў і пачаў выступаць за «Дэн Хааг». Цэнтральны форвард, галоўныя якасці якога гульня на 2-м паверсе і быць у патрэбным месцы ў патрэбны момант, адразу ўзяўся за сваю працу. У першым жа матчы на 12-й хвіліне супраць «Твэнтэ» японец адкрыў лік, што дало пачатак разгрому калісьці былога чэмпіёна Нідэрландаў (4-1). Варта сказаць, што жыхар высп стаў адкрыццём старту чэмпіянату. За 11 гульняў, нападнік забіў 8 галоў і знаходзіцца на 4-м месцы ў спісе бамбардзіраў. Японец па голе забіваў у матчы з «Утрэхтам» (1-1), «Зволе» (1-2), «Дэ Графсхап» (1-1), «Камбюр» (1-1), «Рода Керкрад» (1- 1), таксама адзначыўся дублем ў вароты «Эксельсіёр» (3-3). Аднак маючы такога гульца, клуб у 12 турах выйграў толькі двойчы, 6 разоў згуляў унічыю і займае 14 месца.

Генкі Харагуці

Генкі 2-і сезон гуляе ў Бундэслізе і 2-і за «Герту», якая дала акно ў Еўропу для японца. Хуткі, тэхнічны вінгер дапамог «Герце» бліскуча стартаваць у гэтым сезоне. За 12 гульняў клуб набраў 20 ачкоў і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы. У 11 гульнях Харагуці пачынаў у стартавым складзе, 9 з якіх правёў ад званка да званка. Асабістую статыстыку топавай жа не назавеш: гол у вароты «Штутгарта» (2-1) і галявы пас у матчы з «Гановерам» (3-1). Але статыстыка — не самая галоўная задача паўабаронцы. Японец цалкам выкладваецца на поле і прыносіць сваёй камандзе незаменную карысць. Большая частка сезону наперадзе, і ёсць час, за які шмат чаго яшчэ можна сказаць.

Хіросі Кіётаке

Яшчэ адзін прадстаўнік краіны ўзыходзячага сонца ў мацнейшым дывізіёне Германіі. Хіросі пазнаёміўся з бундэслігай у 2013 годзе, перайшоўшы з «Сересо Осака» у «Нюрнберг». За 2 сезоны клуб скаціўся ў другі дывізіён, чаго вядома не чакаў Кіётаке. І ў 2014 японец падпісаў кантракт з «Гановерам», дзе да гэтага часу і гуляе.

Спрытнасць, хуткасць і тэхнічнасць, якія прысутнічаюць ледзь не ў кожнага гульца зборнай Японіі, не забыліся і на Хіросі. Але галоўнай фішкай японца з’яўляецца кручоны ўдар са стандарту, які часцяком прыводзіць да голу або дакладнаму пасу. Як і ў «Нюрнберзе», кожны вуглавы або штрафны паблізу брамы суперніка кручоным навесам разыгрывае астраўлянін. У гэтым сезоне японец адыграў у 9 матчах чэмпіянату, дзе аддаў галявую ў матчы са «Штутгартам» (1-3), «Вердэрам» (1-0), «Айнтрахтам» (1-2), забіў «Вольфсбургу» (1- 1) і «Герце» (1-3), а ў матчы з «Гамбургам» забіў і аддаў галявую (2-1). Увогуле статыстыка не горш, чым у Сіндзі Кагавы, вось толькі дзе «Барусія», а дзе «Гановер»…

Сіндзі Акадзакі

У 2010 Акадзакі з роднай Японіі перабраўся ў Германію. 3 сезоны гуляў у «Штутгарце», а пасля 2 сезоны адыграў у «Майнц 05», дзе па-сапраўднаму «стрэльнуў». За 2 гады японец стаў улюбёнцам нямецкага клуба, дзе крыху больш за 60 гульняў забіў 27 галоў і аддаў 7 галявых перадач. У 2015 галоўны трэнер дортмунскай «Барусіі» Томас Тухель хацеў запрасіць у клуб былога знаёмага па працы ў «Майнцы», але па нейкіх прычынах японец абраў Альбіён.

«Лэстэр» стаў наступным клубам для японскага нападніка. Акадзакі, Вардзі, Марэз і кампанія дзеюць цуды ў Прэм’ер-лізе. За 12 тураў клуб прайграў толькі аднойчы і з 25 ачкамі займае 3 месца ў табліцы. Японец згуляў у 11 матчах, дзе толькі ў 2-х адыграў поўныя 90 хвілін. З-за недахопу гульнявога часу і наяўнасці неверагоднага Вардзі статыстыка Сіндзі значна слабей чым у «Майнцы»: усяго 1 гол у браму «Уэст Хэма». Але чэмпіянат яшчэ не скончаны, час ёсць каб усё паправіць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты