Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Два клубы ў прыклад БАТЭ

Два клубы ў прыклад БАТЭ

Два клубы, якія даказалі, што немагчымае магчыма. Спадзяемся, што БАТЭ неўзабаве складзе ім кампанію

Автор — Пан Дзі Мон
6 декабря 2015, 23:03
6

Нагнятаць абставіны вакол матчу Рома — БАТЭ не буду і казаць, што ў БАТЭ ёсць шанцы таксама не буду, бо шанцы ёсць ва ўсіх і заўсёды. Такія ж шанцы ў БАТЭ былі і перад матчам з «Баварыяй», «Атлетыка», «Ромай» і з «Рэалам», «Барселонай», «Порту», вынікі як мы памятаем, адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Ці згуляе Тоці? Выйдзе са старту Глеб? Падобныя пытанні нам варта адкінуць, хай гэтай «чорнай» працай займаюцца трэнеры, хай планы на гульню для нас будуць сюрпрызам. Адзінае, што варта нам зрабіць перад матчам, гэта ўзгадаць першапраходцаў, якія змаглі здзівіць не толькі букмекераў, але і ўсю футбольную Еўропу.

Сімвалічна будзе пачаць менавіта з датчанаў. У сезоне 2010/11 чэмпіён Даніі пачынаў свой еўракубкавы этап з 3-га раўнду Лігі чэмпіёнаў, дзе яго чакаў ужо набраўшы ход чэмпіён Беларусі. У гэтым 2-матчавым супрацьстаянні змаглі пакалашмаціць свае нервы як датчане, так і беларусы, дзе першым пашанцавала больш. Далей быў «Русенборг», які да сустрэчы з «Капенгагенам» у кваліфікацыі не прапусціў аніводнага мяча — датчанам жа ўдалося ўсё сапсаваць.

Галоўны трэнер Столе Сальбакен за невялікі перыяд (2006-11) у «Капенгагене» зрабіў велізарную працу. У дэбютным сезоне клуб пад кіраўніцтвам нарвежца прабіваўся ў групавую стадыю ЛЧ, дзе стаў сапраўднай стрэмкай для «МЮ», «Сэлтыка» і «Бенфікі». У сталіцы Даніі Сальбакен не саступіў нікому, Фергюсан і Страчан зусім капітулявалі. За 6 гульняў клуб набраў 7 ачкоў і не змог кваліфікавацца на еўравясну. З гэтага сезону клуб працягнуў сваё еўракубкавае шэсце: 2007/08 — група Кубка УЕФА, 2008/09 — 1/16 Кубка УЕФА, 2009/10 — 1/16 Лігі Еўропы.

У тым неверагодным сезоне для датчанаў ніхто не ставіў вялікіх мэтаў, але верылі, што «Капенгаген» зможа навязаць гульню лідарам. «Барселона», «Рубін» і «Панацінайкас» сталі супернікамі датчанаў у групе D. «З двума клубамі нашы дакладна змогуць пацягацца» — упэўненыя былі фанаты сталічнага клуба, але пасля апынецца, што яны трохі памыляліся, бо іх клуб пацягацца з усімі трыма. 2 тура і ўжо 6 ачкоў у скарбонцы — хатняя перамога над «Рубінам» і выязная над «Панацінайкас». Наступныя 2 туры Гвардыёлаўскай «Барселонай», дзе Сальбакену атрымаецца зрабіць тое, што ніяк не атрымліваецца зрабіць БАТЭ — забіць і вырваць пункт у самой «Барселоны». 7 ачкоў за 4 туры, 2 месца ў групе. 5-ты тур выезд у Расію. «Рубіну» атрымалася даць рэванш і наблізіцца да датчанаў, аднак інтрыга ў групе адрадзілася хутчэй толькі тэарэтычна, так як у апошнім туры «Капенгагену» ў матчы з грэкамі трэба было набраць столькі ж ачкоў, колькі і татарам у Каталоніі. «Панацінайкас» зусім быў разбіты. За 6 гульняў «Капенгаген» набраў 10 ачкоў, заняў 2-е месца і чакаў лёсаванне 1/8.

Упэўнены ў тым, што ўсяму клубу было ўсё адно, хто трапіць ім у 1/8, такі клуб мог змагацца з абсалютна любой камандай. Так яно і атрымаецца, датчане годна глядзеліся супраць лонданскага «Чэлсі», і ў тым, што «Капенгаген» не прайшоў у чвэрцьфінал няма нічога ганебнага.

Не маючы зорак у складзе і вялізнага бюджэту, клуб са Скандынавіі здзейсніў сапраўды неверагоднае, стаўшы прыкладам усім underdog’ам Еўропы.

Самы тытулаваны клуб Кіпра таксама добра знаёмы з найбольш тытулаваным клубам Беларусі. Справа была ва ўжо далёкім 2007-м, тады абодва чэмпіёны сустрэліся ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе ЛЧ. Гэтая двухматчавая серыя назаўжды ўвойдзе ў гісторыю барысаўскага клуба. Прайграўшы першую гульню ў Нікосіі (0-2) БАТЭ здзейсніў грандыёзны камбэк на «Гарадскім»: 2-0 у асноўны час і гол Блізнюка на 104-й хвіліне дабіў кіпрыётаў. Годы ідуць і абодва клубы паспелі гучна пра сябе заявіць на еўраарэне, праўда адным атрымалася гэта зрабіць лепш.

Сезон 2011/12 стаў гістарычным для чэмпіёна Кіпра. У тым сезоне Ліга чэмпіёнаў для кіпрыётаў пачалася з 2-га кваліфікацыйнага раўнда, а скончылася ажно ў чвэрцьфінале. Усё пачалося са «Скендербэў». АПОЭЛ катком прайшоўся па албанскім клубе, дзе па суме 2-х сустрэч забіў 6 мячоў. Далей быў «Слован», а пасля «Вісла», моц якіх будучы чвэрцьфіналіст амаль не адчуў.

Групавая стадыя: група G, «Порту», «Зеніт», «Шахтар» і АПОЭЛ. Нічога не нагадвае? Падобны лігачэмпіёнскі шлях быў у БАТЭ ў мінулым сезоне, дзе ў папярэднім раундзе беларусы сустракаліся са «Скендербэў» і «Слованам», а ў групе з «Порту» і «Шахтарам». Напэўна, пішы гэты артыкул годам раней, я б выказаў меркаванне, што вось з гэтай групы мы дакладна выйдзем! Чым мы горшыя за кіпрыётаў? Ну а пасля заслужана быў б закіданы камянямі :) Вернемся да групы G. У параўнанні з астатнімі, АПОЭЛ быў пачаткоўцам: усяго толькі 2-я групавая стадыя; і быў недаацэнены супернікамі. Галоўным поспехам клуба стала не здольнасць перамагаць, а здольнасць не прайграваць. Кіпрыёты не прайгралі 5 гульняў запар, 3 з якіх былі выязнымі. Да апошняга туру амаль усё было вырашана, і тое, што чэмпіён Кіпра сенсацыйна апынецца ў 1/8 было ўжо вядома, не вядома было толькі выніковае месца. «Порту» і «Зеніт» падзялілі ачкі, і не гледзячы на паразу АПОЭЛю атрымалася заняць першы радок у групе.

АПОЭЛ напэўна адзін з самых інтэрнацыянальных клубаў Еўропы. З 22-х гульцоў, якія згулялі ў Лізе чэмпіёнаў, толькі 5 прадстаўляюць Кіпр. Збіраць такі букет кіраўніцтва клуба даверыла сербскаму спецыялісту Івану Ёванавічу. І зноў, не маючы суперзорак і велізарнага бюджэту, серб вывеў каманду ў групу, вывеў у плэй-оф, абыграў «Ліён» ў 1/8, і толькі «Рэалу» атрымалася спыніць сціплы клуб з Кіпра.

Зразумела, што такія сенсацыі здараюцца не часта. І быць упэўненым на 100%, што БАТЭ пройдзе ў 1/8 вядома ж нельга. Таму што сітуацыя ў беларускага чэмпіёна нашмат складаней, чым у чэмпіёнаў Даніі і Кіпра: акрамя таго, што трэба перамагчы, трэба каб і «Барселона» выйграла ў «Байера». Выходзячы на "Стадыё Алімпіка" нашым гульцам не трэба думаць ні пра што, ім трэба будзе проста атрымліваць асалоду ад гульні бо не залежна ад выніку, БАТЭ змагаецца за выхад з групы з магутнай "Ромай". Пра падобныя падзеі Беларусьфільм павінен кіно здымаць :)

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты