Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Адкуль у Беларусь едуць футбалісты і ці шмат у нашым чэмпіянаце легіянераў

Адкуль у Беларусь едуць футбалісты і ці шмат у нашым чэмпіянаце легіянераў

Колькасць легіянераў за апошнія 5 сезонаў, якія прынялі ўдзел у чэмпіянаце Беларусі

Автор — Пан Дзі Мон
16 декабря 2015, 14:34
14
Адкуль у Беларусь едуць футбалісты і ці шмат у нашым чэмпіянаце легіянераў

У параўнанні з чэмпіянатамі нашых суседзяў, наш чэмпіянат прайграе па колькасці замежных гульцоў. Тут яшчэ варта ўлічыць колькасць клубаў, якія ўдзельнічаюць у першым дывізіёне краіны, палітычную і эканамічную сітуацыі краіны.

Ніжэй прыведзена колькасць замежных футбалістаў суседніх чэмпіянатаў за апошнія сезоны.

За апошнія 5 сезонаў у чэмпіянаце Беларусі прынялі ўдзел футбалісты з 36 краін свету, вялікая частка якіх з Еўропы. Гульцы, якія маюць пашпарт Украіны, Расіі, Сербіі, Літвы і Эстоніі выступалі ў 5 апошніх чэмпіянатах Беларусі.

Прадстаўнікі афрыканскага кантыненту з’яўляюцца рэдкасцю для нашых краёў. За 5 гадоў толькі прадстаўнікі 10 краін прынялі ўдзел у нашым чэмпіянаце.

Гульцы краін Паўднёвай Амерыкі, дзіўна, але ўсё радзей прымаюць удзел у чэмпіянаце Беларусі.

Грамадзяне Грузіі і Арменіі таксама рэгулярна ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі.

Як бы дрэнна не казалі пра наш родны турнір, але некаторыя футбалісты тут не згасалі, а наадварот квітнелі, і пераходзілі ў клубы больш набліжаных да іх дзіцячай мары. За апошнія гады ў прыклад можна прывесці Сіміча і Брэсана, усё-ткі чэмпіянаты Турцыі і Партугаліі ну ні як не параўнальныя з беларускім. Такія трансферы для беларускага клуба — гэта выдатны спосаб папоўніць бюджэт: для гульца — прафесійны рост, а для чэмпіянату — выдатная рэклама. Супадзенне ці не, але пасля пераходу Сіміча балканцаў у беларускім чэмпіянаце стала больш, і часцей за ўсё прыходзілі не абы хто, а сапраўдныя байцы: Сімавіч, Нікаліч, Адамавіч, Младэнавіч, Мілунавіч…

Вядома, колькасць легіянераў не павялічвае і не зніжае статус клуба або лігі — тут ёсць свае плюсы і мінусы. І няхай іх колькасць будзе меншай, а футбольныя якасці вышэй.

Усе дадзеныя паводле transfermarkt.de.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты