Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/15 матчаў як сімвалы футбольнага года ў Беларусі

15 матчаў як сімвалы футбольнага года ў Беларусі

Вашай увазе 15 матчаў, з якімі асацыюецца адыходзячы год:

Автор — Пан Дзі Мон
1 января 2016, 06:21
5
15 матчаў як сімвалы футбольнага года ў Беларусі

2015-ы год быў багаты на розныя падзеі. Тут і новы рулявы першай каманды краіны, і баталіі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў, і «Дынама» ў Лізе Еўропы. Я выбраў 15 матчаў, з якімі асацыюецца адыходзячы год.

Традыцыйна беларускі футбольны сезон стартуе з матчу за Суперкубак, дзе ў гэтым годзе сустракаліся БАТЭ і «Шахцёр». Млявая вясновая гульня не прынесла поспеху ні адной з каманд, і 90 хвілін не выявілі пераможцу. А вось серыя пенальці стала зорным момантам для Сяргея Чэрніка. Брамнік БАТЭ стаў сапраўдным героем для заўзятараў, адбіўшы ўсе тры ўдары суперніка, і выйграў пяты тытул для барысаўчан. І ўвогуле – Сяргей цудоўна распачаў сезон, які для яго ж цудоўна і склаўся.

У фінале Кубка сустрэліся ўсё тыя ж БАТЭ і «Шахцёр». Табло «Цэнтральнага» пасля 45 хвілін паказвала стандартныя 0-0, але ў другім тайме пачалася сапраўдная сеча. На 52-й Гардзейчук адкрыў лік і тут панеслася: 61-я Радзівонаў, 65-я Карніцкі, 72-я Камароўскі, 74-я Сігневіч. 4-1, годная гульня для фіналу.

74-я хвіліна, Сігневіч забівае 1000-ы мяч БАТЭ ў чэмпіянаце і 5-ы безадказны гол у матчы. Госці пусцілі слабіну, якой скарысталіся гульцы «Славіі». 78-я і 79-я хвіліны і лік ужо 2-5. А на 90-й залятае апошні гол у матчы. Гульня ў Мазыры стала самай выніковай у чэмпіянаце гэтага сезону.

Упэўнены, што гэты матч жыхары Шклова запомняць надоўга. Клуб з 2-й Лігі абыграў шматразовага чемпіёна краіны. І ўсё роўна, што гулялі супраць дубля БАТЭ; усё адно, што адказны матч скончыцца разгромам. Матч, у якім аматары гулялі супраць прафесіяналаў.

Супергол Адамавіча, шыкоўны штрафны Карыцька яшчэ доўга будуць сніцца балгарскай прэсе, якая яшчэ да матчу хавала беларускі клуб.

Гэты матч запомніўся не толькі голам Бечырая ў дадатковы час, але і хвацкімі брэсцкімі заўзятарамі.

«Беларускае класіка» сабрала рэкордную колькасць заўзятараў на «Барысаў-Арэне» у гэтым чэмпіянаце. І не гледзячы на тое, што сталічныя ультрас байкатавалі наведванне трыбун, на стадыёне досыць сабралася прыхільнікаў «Дынама».

Перамога дазволіла «Дынама» адрадзіць інтрыгу і максімальна наблізіцца да БАТЭ.

Нягледзячы на паразу, гэта была адна з лепшых гульняў БАТЭ ў гэтым сезоне, якая заслужана вывела барысаўчан у групу ЛЧ.

Матч у Зальцбургу назаўжды ўвойдзе ў гісторыю «Дынама». Другі год запар віцэ-чэмпіёны прабіваюцца ў групавую стадыю ЛЕ, прайшоўшы такога магутнага суперніка. А крык Баранава: «Гууууутаааар!» стаў сімвалам беларускага каметатарства.

Безумоўна лепшы матч беларускага сезону. Гол Стасевіча і дубль Младэнавіча здабылі перамогу для андэрдога.

Гол Драгуна пазбавіў свята заўзятараў зборнай Славакія, якія чакалі выхаду сваёйй зборнай на будучае Еўра. Выязная перамога вярнула веру ў зборную Хацкевіча, якой стала бракаваць пасля няўдачы ў Львове.

«Гомель» перапыніў серыю з васьмі няўдач і атрымаў шанец выбрацца з падвалу табліцы. Але гэта перамога – многія ўвогуле называлі матч «дзіўным» – стала апошняй для гамяльчан у вышэйшай лізе.

Бронзавы матч у першай лізе па ажыятажу не прайграваў нават «Беларускаму класіка». Гледачам не хапала месца на трыбунах, дзе паспелі ўсесца не толькі знаёмыя нам спартыўныя асобы, але нават палітычныя дзеячы.

Перамога «Крумкачоў» вывела клуб у вышэйшы дывізіён краіны.

Адзіная перамога «Дынама» ў групе ЛЕ. Але гэты матч запомніўся хутчэй не голам Адамавіча, а шыкоўным сыходам Вераціла.

Апошні матч БАТЭ ў гэтым годзе чакала ўся Беларусь. Цуду не здарылася, аднак сваіх заўзятараў гульцы не расчаравалі. Удары Гардзейчука і Младэнавіча мы будзем доўга памятаць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты