Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Радзівонаў vs Януш. Хто лепшы цэнтрфорвард Беларусi апошнiх гадоў?

Радзівонаў vs Януш. Хто лепшы цэнтрфорвард Беларусi апошнiх гадоў?

Параўноўваем двух лепшых цэнтрфорвардаў нашага чэмпіянату

Автор — Пан Дзі Мон
29 мая 2016, 17:44
26
Радзівонаў vs Януш. Хто лепшы цэнтрфорвард Беларусi апошнiх гадоў?

Параўноўваем двух лепшых цэнтрфорвардаў нашага чэмпіянату.

Мікалай Януш і Віталь Радзівонаў – дзве зорныя персоны нашага роднага чэмпіянату. Сапраўдныя лідэры сваіх каманд, якія змагаюцца паміж сабой за званне лепшага страйкера Беларусі. Аднак так было не заўсёды. Хтосьці гуляў у групавой стадыі ЛЧ, а хтосьці толькі-толькі пачынаў гуляць у Вышэйшай лізе. Увогуле паспрабуем параўнаць поспехі адных з лепшых цэнтрфорвардаў сінявокай.

   Клубная гісторыя ў нашых герояў невялікая. Як кажуць, стабільнасць – прыкмета майстэрства. Віталь пачынаў спартыўную кар’еру ў 2001 годзе ў родным віцебскім «Лакаматыў-96», пасля быў 3-гадавы адрэзак у жодзінскім «Тарпеда», ну а ў 2006-м паставіў свой подпіс у кантракце БАТЭ. Пазней (у 2009-м) была адзінкавая вылазка у выглядзе паўгадавой арэнды ў «Фрайбург», і на жаль, а можа быць, і на шчасце зноў вяртанне ў Барысаў, захапіўшы з сабой тытул чэмпіёна 2-й нямецкай Бундэслігі. Мікалай пачаў свой футбольны шлях таксама з роднага мікашэвіцкага «Граніту» і гуляў да таго часу, пакуль не выйшаў разам з клубам у беларускую эліту – гэта было з 2002 па 2009. Далей былі 2 сезоны ў брэсцкім «Дынама» і ў 2012-м – пераход у салігорскі «Шахцёр».          

   Безумоўна на клубным узроўні Радзівонаву пашанцавала больш. Тут і шэраг нацыянальных тытулаў, і магчымасці выступаць у ЛЧ і ЛЕ – увогуле па гэтым паказчыку мала хто з беларусаў можа параўнацца з Віталём. Аднак па асабістым дасягненням і фізічных кандыцыях Януш самы годны супернік. Бадай, далейшыя статыстычныя паказчыкі будуць улічвацца толькі з 2008 года, калі і Радзівонаў, і Януш былі ў падобных умовах, г.зн. гулялі ў вышэйшым дывізіёне.  

 

   Гледзячы на статыстыку нападніка «Шахцёра», можна ўбачыць, што нягледзячы на свой узрост Януш з кожным сезонам дадае, што не скажаш пра Радзівонава. Нападаючы БАТЭ пачынаючы з 2013 здае свае пазіцыі. Лаўры лепшага бамбардзіра і лепшага нападніка чэмпіянату сыходзяць менавіта да Януша. На гэта ёсць мноства дробных прычын, але галоўная – гэта траўмы. Самым жорсткім ворагам любога спартсмена з’яўляюцца траўмы, у гэтым плане Мікалаю пашанцавала больш. Самым няўдалым для абодвух гульцоў стаў 2011 год, калі гульцы на старце сезона атрымалі цяжкія пашкоджанні. Януш тады гуляў другі сезон за «Дынама» і ў першым туры супраць «Віцебску» атрымаў траўму. У адным з адзінаборстваў атрымаў удар у вобласць пахвіны, пасля чаго форвард нават не змог стаць на нагу. Лекары дыягнаставалі надрыў праводзячай мышцы. Паездкі па лекарах, аперацыі і аднаўленне дазволілі выйсці нападніку толькі ў 7 матчах чэмпіянату, якія былі бязвыніковыя. Радзівонаў з узростам усё больш «ласы» на траўмы. Усё пачалося ў тым жа 2011-м, калі 28 жніўня ў матчы чэмпіянату краіны БАТЭ – «Дынама Мінск» брамнік гасцей Дзмітрый Гушчанка «заехаў» у форварда прамой нагой, вынік – разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі. Роўна праз 4 гады ў матчы з бялградскім «Партызанам» здарыцца рэцыдыў.     

   

   Як і агаворвалася раней, пачынаючы з 2008-га года форварды згулялі больш чым за 200 афіцыйных матчаў ва ўсіх турнірах, Радзівонаў вырываецца толькі з-за ўдзелу БАТЭ ў еўракубках. За 8 гадоў Віталь аформіў 18 дубляў ва ўсіх турнірах, першым жа ўспамінаецца маланкавы камбэк супраць «Вардара», калі на 90+2 хвіліне нападнік лік зраўняў (2-2), а на 90+4 вырваў камандзе вельмі важную перамогу. Таксама правёў два хет-трыка. Асабістая статыстыка Януша не саступае, больш за тое часткова пераўзыходзіць: 12 дубляў, 2 хет-трыка і 1 покер. Яшчэ свежанькі выдатны дубль у вароты «Віцебска» дакладна стане адным з сімвалаў селетняга сезону, а хет-трык за 5 хвілін у брамы сталічнага «Дынама» (сезон 2014) будуць памятаць яшчэ шмат гадоў. У мінулым сезоне Янушу ўдалося стварыць рэдкую падзею для нашага чэмпіянату – забіць покер. У матчы 15-га тура супраць «Славіі» нападнік адзначыўся на 25-й, 37-й, 54-й і 85-й хвілінах.     

   

   Радзівонаў таксама перавышае ў колькасці гульняў за нацыянальную зборную. Прафесар дэбютаваў за нацыянальную каманду яшчэ ў 2007-м, Януш жа прабіўся ў склад толькі з прыходам Хацкевіча, а Радзівонава па традыцыі «прадынаміў» галоўны трэнер. Каму як ні Янушу цягнуць зборную? Увогуле ўсё ў руках і нагах Мікалая. 

Усе статыстычныя дадзеныя – паводле transfermarkt.de 

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты