Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/5 гульцоў, якія выведуць БАТЭ ў Лігу чэмпіёнаў

5 гульцоў, якія выведуць БАТЭ ў Лігу чэмпіёнаў

З-за ЕЎРА большасць забылася, што стартуе адбор да ЛЧ. Нічога, мы вам нагадаем :) 5 гульцоў, якія не дазволяць БАТЭ праваліць адборачны цыкл.

Автор — Пан Дзі Мон
12 июля 2016, 13:45
14
5 гульцоў, якія выведуць БАТЭ ў Лігу чэмпіёнаў

У гэтых гульцоў ёсць жаданне і, галоўнае, матывацыя. Яны хочуць зноў заявіць пра сябе на ўсю Еўропу. Гэтыя гульцы з’яўляюцца ключавымі ў складзе «жоўта-сініх», і заўзятары ад іх чакаюць якаснай гульні. Вашай увазе 5 футбалістаў, якія ў чарговы раз выведуць БАТЭ ў групавую стадыю ЛЧ. 

Правы паўабаронца – ключавая фігура ў атацы БАТЭ. Хуткасць, тэхніка і бачанне поля – галоўныя якасці Стасевіча. Пры гэтым 30-гадовы вінгер рэгулярна апускаецца да лініі абароны, каб дапамагчы адабраць мяч. У леташняй сустрэчы БАТЭ і «Партызана» менавіта Стасевіч стаў галоўным героем у складзе барысаўчан. Цудоўны пас паўабаронцы прынёс перамогу ў Барысаве, а ў Белградзе галявы ўдар паставіў тлустую кропку ў супрацьстаянні. Чарговая групавая стадыя ЛЧ, безумоўна, патрэбна Стасевічу. Магчымасць перабрацца ў больш моцны чэмпіянат – галоўная мэта ўсіх гульцоў нашай Сінявокай. І калі паўабаронца згуляе на тым жа ўзроўні, што і мінулы сезон – прапановы дакладна паступяць. 

Неафіцыйнае імя Цар-гармата. Галы Валадзько заўсёды былі ключавымі ў матчах. Яны ўпрыгожвалі розныя топы чэмпіянату Беларусі, уваходзілі ў разрад лепшых галоў тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Ды і гульня цэнтральнага паўабаронцы заўсёды адрознівалася сваёй надзейнасцю. Удзел Валадзько, ветэрана БАТЭ, у адборачным раўндзе безумоўна падыме баявы дух каманды і, самае галоўнае, якасць гульні. Аляксандр прыняў удзел у 24 гульнях кваліфікацыі ЛЧ, у палове з якіх БАТЭ атрымаў перамогу і толькі 4 матчы прайграў, статыстыка кажа сама за сябе.

Аднак у гэтым сезоне для хаўбэка ўсё пайшло не так гладка. Валадзько перыядычна «высылалі» у дубль, што дазволіла некаторым паставіць ледзь не «крыж» на гульцу. Але падобныя воклічы Аляксандра не хвалявалі, ён толькі працягваў працаваць. Як вынік – вяртанне ў старт асноўнай каманды.

   

У першай жа гульні паўабаронца паказаў, што з’яўляецца правільным набыццём для БАТЭ. Малады серб валодае ўсімі ключавымі якасцямі для інсайда. Іваніч на пару са Стасевічам – пагроза для абароны любога клуба. Тэхнічны, крэатыўны Мірка раздзірае абарону любога клуба чэмпіянату Беларусі. Як вынік: 6 галоў, 5 галявых перадач за 13 матчаў першага кола. Ліга чэмпіёнаў – гэта новы выклік для Мірка.

Магчымасць паказаць сябе ўсёй Еўропе і, магчыма, пераехаць у больш моцны чэмпіянат. Тое, што серб будзе выкладвацца на 100%, – сумневаў няма. Аднак галоўнае – не перастарацца, траўмы нікому не патрэбныя. Бо згуляўшы адзіе толькі матч без маладога інсайда, у БАТЭ шмат чаго не атрымлівалася, што адзначалі самі гульцы «жоўта сініх».    

Як сябе пакажа ў матчах больш сур’ёзнага ўзроўню, даведаемся ўжо хутка.  

Вяртанне Сяргея выклікала шквал розных эмоцый у заўзятараў БАТЭ. Аднак большасць успрыняла навіну станоўча. Старая гвардыя памятае, як Сяргей сваім ровам «напіхваў» абароне, як адбіваў пенальці ад «ДК» і «АЗ», Верамко рады зноў бачыць у Барысаве.

Для самога брамніка гэтае вяртанне шанец зноў выйграць некалькі асабістых і нацыянальных тытулаў, зноў заявіць пра сябе. Па еўракубках Сяргей дакладна засумаваў, таму будзе выкладвацца не шкадуючы сіл. Яго вопыт і майстэрства зараз вельмі патрэбныя БАТЭ. Клуб страціў двух цэнтральных абаронцаў, адзін з якіх галоўная зорка чэмпіянату Беларусі. Мы зноў пачуем шалёныя выкрыкі беларускага брамніка, у гэтым можна не сумнявацца :)

 

Пераход паўабаронцы з літоўскага «Жальгірыса» у БАТЭ выклікаў розныя каментары з боку як спецыялістаў, так і заўзятараў. Адна частка была напоўнена аптымізмам і ўсяляк падбадзёрвала пачаткоўца ў складзе «жоўта-сініх», іншая палова паставілася нейтральна. «Хіба можа гулец з літоўскага чэмпіянату ўзмацніць нашага чэмпіёна?» – задавала пытанне трэцяя. Адказу доўга чакаць не прыйшлося: Кендыш выйшаў у першым жа матчы беларускага футбольнага сезона.

За палову сезона паўабаронца згуляў у 11 з 15 тураў чэмпіянату Беларусі, і ўсе матчы ад званка да званка. За гэтыя 4 месяцы Кендыш прыняў удзел у 15 матчах, найграў 1400 хвілін, аднойчы забіў і аддаў галявую перадачу. Але галявыя поспехі ўсё ж такі не галоўная задача для апорніка, асноўная задача – дапамагаць абароне. Часцяком здаралася бачыць, як Кендыш гуляе на пазіцыі Дубры ці Мілунавіча, і варта сказаць, паўабаронца Чэрніка не падводзіў. Выдатнае бачанне гульні і паразуменне з партнёрамі, мінімальная колькасць браку і паспяховая гульня на другім паверсе, у агульным, Кендыш – гэта вялікі рабацяга. І вяртаючыся да ранейшага пытанні: «Так, узмацніў». 

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты