Tribuna/Футбол/Блоги/Горад зялёнага колеру/Мінімалісты з Асіповічаў

Мінімалісты з Асіповічаў

Разбор першай хатняй гульні ад Валерыя Аляксандрава.

Мінімалісты з Асіповічаў

Пасля першай мінімальнай гасцявой перамогі ў Стоўбцах «Асіповічы» здабылі такую ж вікторыю ў матчы-адкрыцці чэмпіянату над юнай камандай з Гомеля. Гульня атрмалася разбітай на некалькі адрэзкаў, якія супалі па часе з таймамі.

Падапечныя Канстанціна Чахава звыклі да футбольнага поля са штучным пакрыццём і вельмі балюча перанеслі пераход на натуральны газон. Мяч не трымаўся, не ішоў дакладны пас, ды і хваляванне і нясмеласць адклалі свой каверзны адбітак на дэбют матчу. І як дакладна і разумна выказаўся галоўны трэнер ДЮСШ-ДСК: - «футбалісты саромеліся прымаць рашэнні». А гэтага дэбютнага дыскамфорту хапіла для вырашальных падзей, якія вызначылі зыход матчу.

Так вось першы часавы адрэзак прайшоў пад знакам атак гаспадароў поля. Як выказаўся Аляксей Ельшын на старонцы «ФК Асіповічы»: - «Паравозы» адразу захапілі мяч пад свой кантроль і пастараліся арганізаваць хуткі гол за кошт абвастральных дыяганаляў з цэнтра поля ў фланг. Адна з гэтых падач завяршылася заробленым вуглавым на 5-й хвіліне, з падачы якога Вадзімам Бальбухам мяч у сетку галавой прапхнуў Слава Кандраценка».

Другая палова гульні пачалася з гасцявых атак, якія прыстасаваліся да травянога пакрыцця і гарэлі жаданнем адквітаць прапушчаны гол. Гамельчукі змагаліся, біліся, і нават закрывалі саперніка на яго тэрыторыі, але недахоп вопыту не дазволіў дамагчыся жаданага. Але нават і пры гасцявых нападах бліжэй да поспеху былі футбалісты «Асіповічаў». Іх контрвыпады завяршаліся хуткаснымі абвастрэннямі. Нерэалізаваны выхад сам на сам і пападанне мяча ў перакладзіну згулялі на карысць ДЮСШ-ДСК.

Нягледзячы на паразу гомельскай каманды галоўны трэнер ДЮСШ-ДСК застаўся задаволены дзеяннямі сваіх гульцоў:

- «Першы наш выязны матч у другой лізе, і адразу выезд да такой каманды як «Асіповічы». Матч атрымаўся цікавым і эмацыянальным. Футбалісты падарылі гледачам свята, падарылі эмоцыі. Гульцы нашай каманды прадэманстравалі ў матчы з моцным сапернікам непадатлівасць, жаданне біцца за перамогу. Гэта пахвальна. Загадзя ведаў, што будзе гуляць цяжэй, чым дома. Першы тайм пачаўся з засмучэння, на хвіліне 6-ай са стандарту (вуглавога) забілі нам хуткі мяч. Пасля верхавой барацьбы мяч адскочыў на далёкую штангу, дзе гулец «Асіповічаў» без вялікіх намаганняў адправіў яго ў нашы вароты. Першы тайм прайшоў для нас цяжка, не маглі адразу перайсці з сінтэтыкі на натуральнае поле, «Асіповічы» гулялі першым нумарам і планамерна праводзілі свае атакі, але лік удалося захаваць ранейшым 1:0. У перапынку ўнеслі карэктывы, сабраліся. Другі тайм адыгралі вельмі выдатна, ды нам пакуль не хапае ледзь-ледзь вопыту, футбольнай мудрасці, майстэрства. У другой 45-хвілінке наша каманда паказала добрую хуткасць, характар, волю. Праходзілі перадачы праз апорную зону з пераводам, атакі завяршаліся ўдарам па варотах. «Асіповічы» таксама правялі добрыя атакі на нашы вароты. Увогуле ў другім тайме выраўнялі гульню і годна змагаліся з гаспадарамі поля за ачкі.

У камандзе сваёй гульнёй вылучаліся Улад Стасенка, Вадзім Чачот, Барыс Плесканосаў і Алег Лебедзеў. Гэтая чацверка мне асабліва спадабалася. Але гульня таксама выявіла шмат напрамкаў для далейшай працы. А працы чакае шмат. Мы спыняцца не будзем, мы будзем расці».

ФК «Асіповічы» («Асіповічы») – ДЮСШ-ДСК (Гомель) – 1:0 (1:0)

07.05.2016. 16:00. Асіповічы. Стадыён «Юнацтва». 1000 гледачоў.

Суддзі: Кірыл Піліпавец (Маладзечна), Сяргей Шыловіч (Салігорск), Аляксей Яцкевіч (Мінск).

Інспектар: Аляксандр Яўневіч (Мінск).

ФК «Асіповічы»:  Ракомсін Яўген, Малафееў Уладзіслаў, Дрыгалеў Дзяніс (к), Кандраценка Вячаслаў, Алег Малчанаў (Мінькоў Юрый, 75), Вадзім Бальбух, Андрэй Емяльянаў (Арлоў Максім, 80), Каралько Мікалай, Аляксандр Пракапенка (Сысоеў Аляксей, 91+), Казлоўскі Дзяніс, Ігнаценка Віталь (Аляксандр Емяльянаў, 67).

Запасныя: Касько Павел, Арцём Камінскі, Балвановіч Уладзіслаў. 

ДЮСШ-ДСК: Рэбенкаў Андрэй, Чаркін Дзмітрый, Плесканосаў Барыс (к), Андрэй Юранаў, Алег Лебедзеў, Грыцкевіч Ігар, Хілько Багдан, Чачот Вадзім (Марчанка Андрэй, 78), Зайцаў Багдан (Палявы Арсеній, 60), Стасенка Уладзіслаў, Доўбня Андрэй (Махоткін Аляксей, 85).

Запасныя: Марчанка Ягор, Бараболкін Міхаіл, Арцём Марчанка, Лапацін Данііл. 

Гол: 1:0 – В.Кандраценка (6, пас – В.Бальбух).

Папярэджанні: Юранаў Андрэй (29), Кандраценка Вячаслаў (80, абодва –за зрыў перспектыўнай атакі).

Колеры футболак: зялёна-белыя – сінія.

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Перамагаем разам
3 июня 2016, 15:45
Все посты