Tribuna/Футбол/Блоги/Горад зялёнага колеру/Як запрашаюць на футбол у Асiповiчах

Як запрашаюць на футбол у Асiповiчах

Вынікі сапраўды ўражваюць.

7
Як запрашаюць на футбол у Асiповiчах

Праблема наведвальнасці ў беларускім футболе заўсёды стаяла асабняком. Кожны клуб вырашае яе па-свойму, аднак некаторыя спробы сапраўды ўражваюць і натхняюць на новыя дасягненні. На гэты раз прыемна здзівіў ФК «Асіповічы»!

Усе пачалося з таго, што за некалькі дзён да першага хатняга матчу футбаліст Юрый Мінькоў даў старт аднаму цікаваму флэшмобу. Сэнс яго зводзіўся да наступнага: усім жадаючым падтрымаць каманду перад першай у гэтым сезоне сустрэчай на стадыёне «Юнацтва» прапаноўвалася сфатаграфавацца з надпісам «Горад разам з камандай» і датай/часам суботняй гульні ды апублікаваць атрыманае фота на сваіх старонках у VK ці Instagram з хэштэгамі #горадразамзкамандай і #фкосиповичи.

Канешне, аўтары гэтай задумы спадзяваліся на станоўчы вынік, але ён перасягнуў усе меркаванні. Ідэю падхапіла мноства футбалістаў, заўзятараў і проста мясцовых жыхароў горада, якія дагэтуль слаба цікавіліся справамі асіповіцкай дружыны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Свой адказ таксама прад’явілі і адданыя фанаты клуба.

 

Нават жывёліна зрабіла ўсё як след ;)  

 

Але і сам клуб не стаяў на месцы. Пры дапамозе спонсараў і добрай ініцыятыве актывістаў былі надрукаваны прывабныя афішы, якія развесілі па ўсім горадзе, а таксама запрашальныя білеты.

 

 

Апрача ўсяго іншага былі арганізаваны конкурсы з розыгрышамі прыемных падарункаў. Значок з эмблемай каманды – у конкурсе рэпостаў, ды сертыфікат на 300 тысяч рублёў – за перамогу ў спаборніцтве сярод найлепшых пенальцістаў у перапынку матча.  

 

 

Думаеце гэтага хопіць?! Неее... Напаследак, каб да канца пераканаць народ у неабходнасці прысутнічаць на стадыёне ў прызначаны час, гульцы ФК «Асіповічы» знялі відэа-запрашэнне на матч.

   

А вось і вынік праробленай працы!  

 

 

Улічваючы, што за апошнія некалькі гадоў такой аўдыторыі гульні асіповіцкай каманды не збіралі, колькасць гледачоў на трыбунах вельмі ўражвае. Паводле пратакола на матчы іх прысутнічала аж цэлая 1000, але па падліку на падставе фотаздымкаў – каля 600 (гэта таксама здорава).

Застаецца спадзявацца, што такая падтрымка застанецца і ў далейшым, а клуб працягне радаваць заўзятараў добрай і змястоўнай гульнёй! Да сустрэчы на стадыёне!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Перамагаем разам
3 июня 2016, 15:45
Все посты