Tribuna/Футбол/Блоги/Горад зялёнага колеру/Галоўнае – не «Хваля»вацца

Галоўнае – не «Хваля»вацца

Параза ад пінчан моцна ўдарыла па настрою, але не трэба рабіць паспешных высноў.

Галоўнае – не «Хваля»вацца

На мінулым тыдні ў Пінску адбыўся цэнральны матч трэцяга тура сярод каманд другой лігі, дзе мясцовая «Хваля» сустракалася з ФК «Асіповічы». Трэба прызнаць, для гасцей гульня атрымалася вельмі няўдалай...

Каманда, якая дагэтуль не прапускала ў чэмпіянаце, цалкам адплаціла ўсе запазыкі палешукам. Лік з розніцай у чатыры мяча не пакідае сумненняў наконт таго, хто на дадзены час мацней.

Але не ўсё так сумна, як здаецца на першы погляд. Зараз, здаецца, «Хваля» – першы кандыдат на выхад у першую лігу. Каманда паказала добры ўзровень футбола з вялікай колькасцю абвастраючых, і самае галоўнае, дакладных пасоў. Як вынік, адразу чатыры футбалісты ФК «Хваля» папалі ў сімвалічную зборную гэтага тура. «Асіповічам» усё ж такі ўдавалася стрымліваць націск першыя паўгадзіны, калі шла напружаная барацьба за ініцыятыву. Далей палешукі ўзялі мяч пад свой кантроль і давелі справу да лагічнага завяршэння. Таксама нельга не адзначыць і тое, што гульня праходзіла на штучным газоне, пераход на які даставіў гасцям нямала праблем.

Аднак ёсць і над чым паразважаць. Да матчу з пінскім клубам «Асіповічы» забілі толькі два галы і ўсе яны былі пасля стандартаў. Прыемна, што «паравозы» умеюць добра іх выконваць, ды трэба разумець адну простую рэч - адзначацца такім чынам заўсёды не выходзіць. Гэта прымушае задумацца, а ці ёсць у каманды правільная тактыка, накіраваная на атакуючую гульню, і футбалісты, якія жадаюць і могуць яе прытрымлівацца? Здаецца, пакуль што няма... Так, у першых турах было дастаткова спроб паразіць вароты суперніка, але іх нельга прылічыць да сур'ёзных апанентаў.

 

Хваля (Пінск) - Асіповічы - 4:0 (1:0).

ПІНСК. 17.00. Стадыён «Хваля». 760 гледачоў.

СУДДЗІ: С.Чыстоў (Мінск), С.Шыловіч (Салігорск), А.Яцкевіч (Мінск).

ІНСПЕКТАР: В.Велічка (Мінск).

ХВАЛЯ: 30.А.Куратнік - 2.О.Курган (26.І.Курган, 82), 7.А.Казарын (3.С.Грыневіч, 78), 20.А.Вакуліч, 17.С.Гнядзько (77.Д.Малащыцкі, 82), 83.С.Валадзько (к), 10.Д.Градабоеў, 15.І.Наздрын-Платніцкі (23.Д.Хаміцэвіч, 62), 9.В.Рушніцкі, 11.А.Мрынскі (8.М.Фамін, 75), 13.А.Луцэвіч (6.А.Байко, 75).

ЗАПАСНЫЯ: 31.А.Махнач.

АСІПОВІЧЫ: 77.Я.Ракомсін - 4.У.Малафееў, 20.В.Кандраценка, 22.Д.Дрыгалёў (к), 15.А.Камінскі (10.А.Смычнік, 75), 14.А.Малчанаў (12.Ю.Мінькоў, 72), 8.У.Бальбух, 18.Анд.Емяльянаў (3.М.Арлоў, 67), 17.М.Каралько (6.У.Балвановіч, 82), 9.Д.Казлоўскі (7.А.Сысоеў, 88), 11.А.Пракапенка.

ЗАПАСНЫЯ: 16.П.Касько, 27.У.Ігнаценка.

ГАЛЫ: 1:0 - В.Рушніцкі (40, пас - А.Мрынскі), 2:0 - Д.Градабоеў (50, з пенальці за фол супраць А.Мрынскага), 3:0 - А.Мрынскі (69, пас - С.Гнядзько), 4:0 - А.Мрынскі (72, галавой, пас - А.Вакуліч).

ПАПЯРЭДЖАННІ: А.Казарын (20, грубая гульня), Д.Дрыгалёў (49, зрыў перспектыўнай атакі), Анд.Емяльянаў (58, неспартыўныя паводзіны).

Ужо ў суботу ФК «Асіповічы» правядзе на стадыёне «Юнацтва» другі хатні матч сезона супраць калінкавіцкай «Вертыкалі». Спадзяемся, трэнерскі штаб зробіць працу над памылкамі і знойдзе нужныя словы, каб матываваць гульцоў. Задачу выйсці ў першую лігу ніхто не адменьваў!

Запрашаем на гульню! Заўзеем разам!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Перамагаем разам
3 июня 2016, 15:45
Все посты