Tribuna/Баскетбол/Блоги/Баскетбольная площадка/У Іране баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць рэжыму. Ім можа пагражаць небяспека

У Іране баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць рэжыму. Ім можа пагражаць небяспека

Фота дня!

Автор — Бэзавы Кіт
21 ноября 2022, 11:33
У Іране баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць рэжыму. Ім можа пагражаць небяспека

«Устань, падымі галаву і пакажы ім, што ў цябе ёсць! Скажы ім, што ты моцная і здольная, што ты — жанчына свабоды!» За гэта фота, якое размясціла ў інстаграме трэнерка жаночай баскетбольнай каманды Ірана Санада Джамамі, усім удзельнікам можа пагражаць небяспека.

Тут баскетбалісткі без хіджабаў, а трэнеры апранутыя ў чорнае — у знак жалобы па загінулых падчас пратэстаў. Падставай для дэманстрацый паслужыла смерць праваабаронцы Махсы Аміні: яна была збітая паліцыяй за «непрыстойнае» нашэнне хіджаба. Пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года нашэнне хіджаба для іранскіх жанчын з'яўляецца абавязковым. Спартсменкі з Ірана не з'яўляюцца выключэннем!

У рэйтынгу краін FIBA зборная Ірана знаходзіцца на 75-м месцы з 118-ці.

Адзначым, што ў гэтым рэйтынгу няма Беларусі і Расіі.

Другие посты блога

Все посты