Дартс - гэта ня толькі прафесійны спорт з ашаламляльнымі прызавымі, але і гульня пабаў, дзе і мужчыны і жанчыны за куфлем піва могуць пагуляць у любімую забаву. Доўгі час Мінск, дый і ўся Беларусь чакала адкрыцця такога паба і нарэшце гэта адбылося.
Гэтымі спякотнымі летнімі дзянькамі не футболам адзіным жыве спартыўная Беларусь! Сапраўдныя аматары гульні ў дартс сабраліся гэтым разам у Салігорску, каб разыграць кубак Беларуськалія.
Ужо заўтра, у суботу, 18 ліпеня распачнецца турнір па дартсу з удзелам лепшых дартсменаў краіны і гасцей з Расіі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Самыя меткія будуць узнагароджаны ў тым ліку і грашовымі прызамі. Уваход вольны.
Калі вам па нейкіх прычынах ня ўдалося стаць прафесійным хакеістам, беларуская федэрацыя па дартсу запрашае вас паўдзельнічаць у сваіх турнірах, якія праходзяць на працягу ўсяго году, без вакацый.