Загрузить фотографиюОчиститьИскать
    Беларускі дартс, які ён ёсць
    Беларускі дартс, які ён ёсць

    Навіны з турніраў Беларускай прафесійнай федэрацыі дартса

    Теги дартс

    Калядны турнір - пачатак новага сезона

    Яшчэ не ўлегліся жарсці вакол снежаньскіх Чэмпіянату і Фіналу Кубка Беларусі па дартсу, а 17-га студзеня ўжо пачаўся новы сезон гэтай захапляльнай і даступнай для ўсіх узростаў гульні.

    Наватарствам Каляднага турніру было тое, што ў адзін дзень праводзілася адразу два асабістых першынства і тыя, хто прайграў у ранішнім спаборніцтве, меў шанец выправіць сітуацыю днём. 

    З цікавостак выпадковага лёсавання можна вылучыць адну з ранішніх групаў - Абдуллаеў, Тарасенка, Арэшкевіч - у якой Вадзіму Арэшкевічу прыйшлося змагацца за выхад у 1/8 фінала з прадстаўнікамі топ-3 дартсменаў Беларусі. У выніку - 3-яе месца і вылет, але ўжо ў наступным турніры ён дайшоў ажно да фіналу!

    Роўна супрацьлеглая сітуацыя здарылася з Андрэем Тарасенка, які ў ранішнім турніры дайшоў да фіналу, а ў турніры днём не здзюжыў выйсці з групы - у апраўданне трэба сказаць, што прайграў моцным Мяцельскаму Аляксандру и Паўленка Алегу.

    За ўвесь дзень спаборніцтваў было зроблена 9 максімальных серый і 7 разоў лэг закрываўся менш, чым за 15 дартаў( што праўда, 6 разоў гэта рабіў дзеючы чэмпіён Беларусі). Някепскі вынік, калі ўлічваць, што многія дартсмены разглядалі гэты турнір, як падрыхтоўку да Dubograev Cup 2015, які адбудзецца ужо на гэтым тыдні - 23-25 студзеня ў Ратамцы.

    Асобна трэба адзначыць чэмпіёна абодвух турніраў - Абдуллаева Эльдара. Пры сярэднім наборы ў 72+, ён проста разграміў сваіх супернікаў з агульным лікам па лэгам - 46-11. Улічваючы, што Эльдар з'яўляецца і чэмпіёнам Беларусі, можна з упэўненасцю сказаць, што роўных яму на сённяшні дзень няма ў нашай сінявокай.

    У жаночых турнірах упэўненую перамогу атрымала Гардзеева Кацярына з агульным лікам па лэгам - 24-3. Канкурэнцыю ёй змагла скласці толькі Палагіна Алена, якая і ўзяла гэтыя 3 лэга.

    1

    2

    1

    4

    Фота - Arthur A

    P.S. Чакаем усіх ахвочых на турніры ў Ратамцы 23-25 студзеня.

    Автор 
    РЕЙТИНГ +8

    Лучшие материалы