Tribuna/Экзотические виды/Блоги/Беларускі дартс, які ён ёсць/Dubograev Cup 2015

Dubograev Cup 2015

У Ратамцы прайшоў міжнародны турнір па дартсу, у якім канкурэнцыю нашым дартсменам склалі прыхільнікі гэтай гульні з Расіі.

Автор — Яўген
31 января 2015, 01:06
1

У Ратамцы прайшоў міжнародны турнір па дартсу, у якім канкурэнцыю нашым дартсменам склалі прыхільнікі гэтай гульні з Расіі. Хаця турнір і праходзіў у сяброўскай атмасферы, але барацьба йшла зацятая і ніхто не хацеў прайграваць. Улічваючы гэта, з радасцю пішу, што перамогу ў галоўным спаборніцтве турніру - мужчынскім асабістым заліку, перамог наш суайчыннік - Абдуллаеў Эльдар! 

Апанентам беларуса па фіналу стаў  расіянін са Смаленску - Борунов Аляксей, атрымаўшы перамогу ў турніры warm up, які папярэднічаў галоўнаму дзеянню дня. Пры гэтым, калі Эльдар да фіналу практычна не адчуваў супраціву - граміўшы сваіх супернікаў, то Аляксею ўжо на стадыі 1/8 прыйшлося гуляць вырашальны лег супраць Ігара Падвойскага з Мінска. Вырашальны лег спатрэбіўся і для вызначэння лепшага дартсмена турніру - і тут мацней апынуўся беларус - віншуем нашага чэмпіёна!

У жаночым турніры перамогу святкавала расіянка Таццяна Гуляева, якая ў фінале перайграла сваю суайчынніцу Юлію Пецюкову. Беларускі завяршылі барацьбу ўжо на стадыі 1/4 фінала.

 

 

P.S. Хачу павіншаваць Юшу Аляксея - кіраўніка БПФД, жонка якога, непасрэдна ў дзень турніра, нарадзіла яму сына! Хай расце здаровым і шчаслівым!

фота - Arthur A