Tribuna/Экзотические виды/Блоги/Беларускі дартс, які ён ёсць/MINSK - MASTERS 2015

MINSK - MASTERS 2015

Дартсмены па-свойму адсвяткавалі масленіцу і дзень роднай мовы)

Автор — Яўген
24 февраля 2015, 21:11

Мінулыя выходныя сталі надзвычай насычанымі для нашай краіны ў плане разнастайных святочных імпрэз. Усёй грамадой беларусы святкавалі масленіцу, дый праводзілі зіму. Разам з тым, колькі святочных мерапрыемстваў адбылося ў гонар дня роднай мовы, свята якой Беларусь адзначыла 21-га лютага.

Айчынныя дартсмены вырашылі не заставацца ўбаку да гэтых падзей і адзначылі гэтыя святы па-свойму, а дакладней - зладзілі чарговы турнір. Зусім непадалёк ад Чыжоўкі-арэны (ля якой праводзіліся масавыя гулянні), у будыніне школы №51, што на Пляханава, былі разыграныя ўзнагароды турніраў "170 МАСТЕР" і "MINSK - MASTERS 2015". Асаблівасцю турніраў стала тое, што арганізатары вырашылі адыйсці ад звыклага фармату гульні ў 501 double out, і прапанавалі іншыя разнавіднасці гульні ў дартс.

Галоўнай неспадзяванкай спаборніцтваў стала тое, што чэмпіён Беларусі Эльдар Абдуллаеў саступіў Андрэю Понтусу спачатку ў паўфінале турніру "170 МАСТЕР", а потым увогуле заняў 13-е месца ў "галоўным" турніры дня.

Віншаванні ж прымаў лідэр федэратыўнага рэйтынгу - магіляўчанін Андрэй Понтус, які перамог у абодвух турнірах! Трэба адзначыць, што фінал турніру "170 МАСТЕР"  абыйшоўся без дартсменаў з Мінску, пару Андрэю склаў прадстаўнік дартс-супольнасці Гомеля - Захаранка Сяргей.

У жаночай сетцы пацвердзіла свой клас і ўпэўнена перамагла Кацярына Гардзеева.

 

фота - Arthur A