Tribuna/Экзотические виды/Блоги/Беларускі дартс, які ён ёсць/Міжнародны турнір ДАРТС-ВЯСНА 2015

Міжнародны турнір ДАРТС-ВЯСНА 2015

Калі вам па нейкіх прычынах ня ўдалося стаць прафесійным хакеістам, беларуская федэрацыя па дартсу запрашае вас паўдзельнічаць у сваіх турнірах, якія праходзяць на працягу ўсяго году, без вакацый.

Автор — Яўген
16 мая 2015, 16:22

Калі вам па нейкіх прычынах ня ўдалося стаць прафесійным хакеістам, беларуская федэрацыя па дартсу запрашае вас паўдзельнічаць у сваіх турнірах, якія праходзяць на працягу ўсяго году, без вакацый. Апошні з іх прайшоў у Раўбічах, у памяшканні, дзе на наступны дзень пасля турніру, трэніравалася ў дакладнасці стральбы нашая трохразовая алімпійская чэмпіёнка і ўся біятлонная зборная. 

Гэтым разам лепшым беларускім дартсменам супрацьстаяў моцны расійскі дэсант. Увесь турнір працягваўся 3 дні, меў прызавы фонд у памеры 1500$, і змясціў 4 івента, але ў гэтым допісу пойдзе гаворка пра галоўны з іх - асабісты турнір. У мужчынскім турніры прынялі ўдзел 52 дартсмена. Ужо на групавым этапе не абыйшлося без сюрпрызаў - са спаборніцтваў выбылі браты Дзмітры і Алесь Бехі, якія ўваходзяць у топ-10 беларускага рэйтынгу. 

Агулам, у 1/16 прабіліся 18 беларускіх і 14 расійскіх дартсменаў. Прычым, сетка склалася такім чынам, што ў верхнюю яе частку патрапіла большасць расійскіх спартсменаў, а ў ніжнюю - беларускіх. Адзіны, хто змог навязаць барацьбу расіянам у верхняй часткі быў Понтус Андрэй, але і ён выбыў у 1/4, а ў фінал выйшаў Мікалай Міхалін, які ў вырашальным лэге 1/4 абыграў Аляксея Барунова, а ў паўфінале, таксама ў вырашальным - Аляксандра Шэвеля. Ня мянш напружанай была барацьба і ў ніжняй часткі сеткі. Напэўна, сваю лепшую гульню за апошні час паказаў Віталь Навойчык, які ў 1/16 абыграў Віталя Дземідовіча, у 1/8 не пакінуў шанцаў масквічу Мікалаю Фралову, абыграўшы таго 4-0, а ў 1/4 у вырашальным лэге здабыў перамогу над топ-3 Андрэем Тарасенка! Спыніць Віталя гэтым днём змог толькі чэмпіён Беларусі - Эльдар Абдуллаеў, які сам мог выбыць з турніру ўжо на стадыі 1/16, бо саступаў там Вячаславу Рудакову 1-3, але, напэўна, узгадаў свой чэмпіёнскі статус, сабраўся і перамог 4-3. У 1/8 Эльдар перамог Арцёма Ванькевіча, а ў 1/4, у вырашальным лэге - расіяніна Вадзіма Бурыкіна. 

Нягледзячы на ўсе нечаканыя вынікі, у фінал выйшлі наймацнейшыя дартсмены турніру - чэмпіён чБеларусі Эльдар Абдуллаеў і бронзавы прызёр Чэмпіяната Расіі(які прайшоў месяц таму) Міхалін Мікалай. Нажаль для нашых заўзятараў дартса, перамогу ў матчы святкаваў расіянін з лікам 6-4.

Ня прынёс прыемных эмоцый і жаночы асабісты турнір - чэмпіёнка Беларусі Гардзеева Кацярына выбыла яшчэ на групавым этапе, а адзіная беларуска, якая прабілася ў плэй-оф - Тужыкава Святлана з Салігорску - выбыла ўжо на стадыі 1/4 фіналу. Перамогу святкавала Пецюкова Юлія з Казані(Расія).

Нягледзячы на вынікі, беларускі дартсмены ўжо пачалі трэніроўкі, каб наступным разам зноўку даць бой і пакінуць спартовыя трафеі на сваёй зямлі)!