Tribuna/Экстремальные виды/Блоги/Беларускі дартс, які ён ёсць/Кубак Беларуськалія-2015. Вынікі і каментарый чэмпіёна

Кубак Беларуськалія-2015. Вынікі і каментарый чэмпіёна

Гэтымі спякотнымі летнімі дзянькамі не футболам адзіным жыве спартыўная Беларусь! Сапраўдныя аматары гульні ў дартс сабраліся гэтым разам у Салігорску, каб разыграць кубак Беларуськалія.

Автор — Яўген
23 июля 2015, 13:32

Гэтымі спякотнымі летнімі дзянькамі не футболам адзіным жыве спартыўная Беларусь! Сапраўдныя аматары гульні ў дартс сабраліся гэтым разам у Салігорску, каб разыграць кубак Беларуськалія. Геаграфія удзельнікаў уражвала - акрамя гаспадароў, прыехалі дартсмены з Мінска, Магілёва, Барысава, Гомеля, а таксама расійскія госці са Смаленску і Валгаграду!

Галоўнай неспадзяванкай групавога этапу стаў ня выхад у плэй-оф мінулагодняга чэмпіёна - Андрэя Тарасенка, які саступіў Алегу Ужову і Сяргею Паўленка. Нечаканым вынікам можна таксама лічыць вылет у 1/8 лепшага дартсмена Смаленшчыны - Аляксея Барунова, якога перамог Сяргей Шляхаў. Але за суайчынніка заступіўся Сяргей Еўмененкоў - які на стадыі плэй-оф у кожным матчы да фінала аддаваў супернікам толькі па аднаму лэгу - у тым ліку запісаўшы перамогу над чэмпіёнам Беларусі Эльдарам Абдулаевым у паўфінале з лікам 4-1. Але яшчэ больш уражваў сваёй гульнёў магілеўчанін Андрэй Понтус, які да фіналу прайграў толькі 2 лэга(з 7-мі матчаў). Пры гэтым быў выхад на 12-ты дарт, які стаўся няўдалым і ўжо удалы лэг за 15 дартаў.

Такім чынам, ужо каторы раз у фінале турніру БПФД сустрэліся прадстаўнік Беларусі і Расіі. І з радасцю для ўсёй дарт-супольнасці нашай краіны, а асабліва магілёўскай яе часткі, перамогу атрымаў Андрэй Понтус! Пасля спаборніцтваў чэмпіён падзяліўся сваімі ўражаннямі.

- Ці паказалі вы на турніры свой лепшы дартс? Як праходзіла фінальная гульня?

-Лепшай гульні на турніры не паказаў і блізка, зрэшты, як і ўсе астатнія моцныя гульцы ( напэўна, таму прычынай калятурнірная абстаноўка (актыўны адпачынак, рыбалка, шашлык)). Фінальны матч праходзіў вельмі ўпарта, усё вырашалася ў канцоўках; ключавы момант наступіў пры ліку па легам 3:2, у майго суперніка заставалася 16, а ў мяне 130 і мне пашанцавала закрыцца праз бул, лік стаў 4:2 і супернік не змог сабрацца на апошні лэг. 

- Ці рыхтаваліся вы непасрэдна да гэтага турніру альбо трэніраваліся ў звычайным рэжыме? Як ацэньваеце арганізацыю?

- Да турніру спецыяльна не рыхтаваўся, трэніраваўся ў звычайным рэжыме. Арганізацыя добрая і на самім турніры і пасля яго (шашлыкі, песні пад гітару).

У жаночай частцы спаборніцтваў сустрэліся дзве прадстаўніцы Салігорску - Алена Палагіна і Таццяна Нужнова. З лікам 4-2 перамагла Таццяна.

Яшчэ раз віншуем усіх пераможцаў! І запрашаем усіх аматараў дартса на турнір у Магілёве, які пройдзе ўжо ў гэтую суботу, 25-га ліпеня. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, будзе весела!) Больш падрабязная інфармацыя тут - http://forum.dartsby.org/default.aspx?g=posts&t=613#post11590