У біятлоне пачаўся новы сезон, які праходзіць пад велізарнай шыльдай COVID-19. Этапы аб’ядноўваюць па два, так першыя два прайшлі ў фінскім Кантыялахці. Беларускія біятланісты паказалі добрую хуткасць, а вось са стральбой пакуль не спраўляюцца. Сяргей Бачарнікаў і Дзінара Алімбекава паказалі свае лепшыя вынікі ў кар’еры. Герой гэтага інтэрв’ю паўтарыў лепшы вынік - 19 месца. У свой дзень нараджэння, Максім Варабей на сувязі з Аўстрыі.
Чэмпіянат свету па біятлоне пачаўся для нашай каманды вельмі пасрэдна. У змяшанай эстафеце - 12 месца, у звязцы спрынт-прыследванне лепшы вынік 15ае месца Антона Смольскага. Пра вынікі зборнай пагаварылі з экс-біятланістам зборнай Аляксандрам Дарожка.
Перад індывідуальнай гонкай пагутарыў з Ганнай Сола. Атрымалася вельмі цікавае і досыць адкрытае интэрвью. Матэрыял пішу ўжо пасля гонкі, дзе дзяўчаты нас зноў, на жаль, не парадавалі. Лепшая Ірына Крыўко толькі 30ая.
У італьянскім Антхольцы-Антэрсельве толькі стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне. Так як уся інфармацыйная прастора занята альбо Русланам Васільевым, якога ўжо немагчыма чытаць, альбо артыкуламі ў сацыяльных сетках, якія так ці інакш датычныя да БФБ, я вырашыў разбавіць інфармацыю. Буду браць інтэрв’ю ў розных спецыялістаў: былых біятланістаў, цяперашніх, юніёраў і трэнераў. Першапачаткова пішу для суполкі ў ВК: vk.com/bijatlon, якая развіваецца і, галоўнае, беларускамоўная. Потым ужо для гэтага блога на трыбуне.