Tribuna/Футбол/Блоги/Будзьма беларусамі!/“Байцу ў вышыванцы” Валенту надалі званне “Заслужаны майстар спорту”

“Байцу ў вышыванцы” Валенту надалі званне “Заслужаны майстар спорту”

“Байцу ў вышыванцы” Валенту надалі званне “Заслужаны майстар спорту”. Узнагароджанне ў Палацы Незалежнасці праводзіў непасрэдна Аляксандр Лукашэнка

Автор — Budzma Razam
9 октября 2015, 11:06
2

“Байцу ў вышыванцы” Валенту надалі званне “Заслужаны майстар спорту”. Узнагароджанне ў Палацы Незалежнасці праводзіў непасрэдна Аляксандр Лукашэнка.

Сусветна вядомы беларускі тайбаксёр Дзмітрый Валент нарэшце атрымаў самае ганаровае спартовае званне ў нашай краіне. Такое ж маюць Домрачава, Азаранка і іншыя зоркі.

Уручэнне ў чацвер, 8 кастрычніка, у Палацы Незалежнасці праводзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Фота: president.gov.by

Фота: Дзмітрый Валент

“Насамрэч дакументы на гэтую ўзнагароду былі адпраўленыя два гады таму. Але яны недзе згубіліся. І вось з другой спробы званне я ўсё ж атрымаў. Лічу, што заслужана”, — кажа Валент.

Многім заўзятарам баец запомніўся тым, што блізу года таму падчас прафесійнага двубою з тайцам выйшаў у рынг у беларускай вышыванцы. Тады ў першым раўндзе Дзмітрый атрымаў цяжкае рассячэнне, але здолеў працягнуць змаганне і эфектна накаўтаваў саперніка. Фота акрываўленай вышыванкі тады разышлося па многіх медыях.

Фота: Аляксандр Tarantino Ждановіч

“З тае пары я надзяваю вышыванку і за мяжой. Гэтым я паказваю, што я беларус і люблю сваю краіну. Людзям падабаецца, мне таксама”, — сцісла тлумачыць баец.

Аднак Дзмітрый Валент — гэта не толькі патрыёт і медыйная асоба. “Заслужанага” ён атрымаў за тое, што неаднаразова перамагаў на камандных чэмпіянатах свету па муай-тай, у тым ліку ў верасні 2015 года. Таксама сёлета “Баец у вышыванцы” здабыў золата на сусветнай Універсіядзе.

Калі гаварыць пра так званыя прафесійныя двубоі, Дзмітрый таксама неаднойчы рабіўся чэмпіёнам планеты ў знаных і прэстыжных версіях: WKN, King of the Ring, WMC, WAKO Pro.

Карацей, Валент лічыцца байцом экстра-класу і мае шырокую міжнародную вядомасць.

Наступны буйны турнір, дзе выступіць “Баец у вышыванцы”, павінен адбыцца да канца 2015 года. Гэта будзе фінальная чацвёрка прэстыжнага кітайскага прамоўшану Kunlun. У межах турніру Валенту хутчэй за ўсё давядзецца біцца з украінцам Артурам Кішэнкам — сусветнай легендай кікбоксінгу і К-1.

У межах турніру Валенту хутчэй за ўсё давядзецца біцца з украінцам Артурам Кішэнкам — культавым кікбаксёрам.

На той жа цырымоніі ўзнагароджвання званне “Заслужанага майстра спорту” атрымала і наша знакамітая гімнастка Меліціна Станюта, пра якую раней распавядаў праект “Байцоўскі ген”.

Фота: president.gov.by

Меліціна, унучка легендарнай беларускай актрысы Стэфаніі Станюты, з’яўляецца лідарам нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы. Яна выдатна арыентуецца ў культуры ды мастацтве і свабодна дае інтэрв’ю на беларускай мове.

budzma.by

Другие посты блога

Все посты