android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderusersview
Усе пра самую непрадказальную лігу ў Еўропе на роднай мове

Теги Реал Мадрид Манчестер Юнайтед Бавария Боруссия Дортмунд Лига чемпионов

Рэал Мадрыд - Барусія Дортмунд. Версія 2.0

Але спачатку на Олд Трафард, дзе Манчэсцер Юнайдэд успомніў былыя гады і прапанаваў Баварыі шчыльны прэсінг.

Ужо на першых хвілінах Уэлбек забіў мяч у браму Ноера, але суддзя не залічыў гэты гол, есць меркаванне, што памылкова. Баварыя мела моманты, каб зняць усе пытанні наконт зыходу дуэлі. Шмат стрэлаў было заблакавана абаронцамі МЮ, дзесьці дапамагаў Дэ Хеа, дзесьці баварцы білі міма брамы. Лік адкрыў Неманья Відзіч пасля розыгрышу вуглавога, але хутка Швайнштагер лік зраўняў. Лічу, што зараз Басціян найлепшы гулец у свеце і знаходзіцца ў выдатнай форме. У канцы быў спорны момант з яго выдаленнем. Мяркую, чырвоная карта - памылка рэферы. Была гульня ў мяч, Руні падскокнуў і зваліўся на поле, а іспанскі рэферы паказаў другую жоўтую.

Такім чынам МЮ не страціў шансы на выхад у чвэрцьфінал, але патрэбна як мінімум забіваць 1 гол і не прапускаць. І першае яшчэ магчыма зрабіць, то зрабіць другое ўсім супернікам Баварыі не атрымлівался вельмі даўно. Статыстыка добрая, але Баварыі не час расслабляцца, выхад у паўфінал яшчэ не здабыты, таму адкідваем шапказакідальныя настроі і працаваць-працаваць-працаваць. Непрыемны момант, што ўсе намінальныя апорныя паўабаронцы Мюнхена не згуляюць у матчы ў адказ: Швайнштайгер і Марцінэс праз дыскваліфікацыю, а Алькантара праз пашкоджанне.

Сёння ў гульню ўступае дортмндская Барусія, якая мае вагон траўмаваных + дыскваліфікацыя Роберта Левандоўскі.

Цікава будзе паглядзець, каго Клоп вылучыць на вастрыё атакі.

На першы погляд, шансаў у Барусіі не праглядваецца, але ўзгадайце, як Барусія можа гуляць сэрцам і зразумееце, што для Рэала гэтыя сустрэчы не будуць лёгкай прагулкай.

Поспехаў, Барусія!!

Автор 
РЕЙТИНГ +4

Свежие записи в блоге

2 апреля 2015 21:33
Дзень дурня. Навіны бундэслігі за 1 красавіка

5 февраля 2015 13:19
Барусія Дортмунд 0-1 Аўгсбург. Мужнасць Вайдэнфелера і Хумельса, якая ўразіла Юргена Клопа

17 декабря 2014 16:48
Што не так у Дортмундзе

16 декабря 2014 00:15
Лёсаванне 1/8 фінала Лігі Чэмпіёнаў.

14 ноября 2014 22:23
На шляху ў Францыю. Германія - Гібралтар

8 ноября 2014 23:44
Мюнхен і Дортмунд на розных палюсах, і не толькі геаграфічна

6 ноября 2014 15:24
Наперадзе планеты ўсёй!

7 сентября 2014 19:01
На шляху да Францыі-2016. Германія - Шатландыя

3 сентября 2014 00:26
2 тур Бундэслігі. Агляд туру

30 августа 2014 00:07
Лёсаванне Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Вынікі

Сегодня родились

Лучшие материалы