Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Лёсаванне Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Вынікі

Лёсаванне Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Вынікі

Чарговая старонка супрацьстаяння Германія - Англія. 3 выезды ў Расію, 2 «групы смерці». Падводзім вынікі лёсавання і прыкідваем шансы нямецкіх каманд на працяг барацьбы ў Еўропе.

Автор — Bayern-fan
30 августа 2014, 00:07

Ліга Чэмпіёнаў

Пачнем з самага прэстыжнага спаборніцтва і з вынікаў для мацнейшай каманды Германіі:

Група Е

Баварыя Мюнхен - Манчэсцер Сіці - ЦСКА Масква - Рома

Баварская група паўтарыла прошлагадовую на 75%, і калі ў 2013 нікому не прыйшло б у галаву назваць гэтую групу групай "смерці", то сёлета зусім па-іншаму. Гэта змяніў віцэ-чэмпіён Італіі - Рома, якая забыла ўжо, калі гуляла ў еўракубках, што казаць пра Лігу Чэмпіёнаў. Удалае выступленне ў мінулым сезоне дазволіла "джалароссі" выйсці ў групу Лігі Чэмпіёнаў. Ці здолее Рома добра згуляць у такой групе - паглядзім. 

Што датычыцца Баварыі, то я задаволены тым, што мюнхенцы адразу будуць гуляць з моцнымі супернікамі. Гледзячы на апошнія трансферы мюнхенцаў (Guten Tag, Xabi Alonso), у Пепа Гвардыёлы не застаецца варыянтаў акрамя таго, каб перамагчы ў Лізе Чэмпіёнаў. А перамога ў гэтым спаборніцтве не магчыма без перамог над моцнымі і топавымі камандамі. Ман. Сіці і Рома  - адны з такіх.

Далей пераходзім да нямецкага віцэ-чэмпіёна, якога таксама чакаюць старыя знаёмыя з Англіі:

Група D

Арсенал - Барусія Дортмунд - Галатасарай - Андэрлехт

Дортмунд як і Баварыя 3 раз за 4 гады згуляе з адной і той жа англійскай камандай ў адной групе. І калі спатканні з мюнхенцамі не прынеслі англічанам прыемных успамін, то гульні Арсенала з Дортмундам былі больш паспяховыя, асабліва ў 2011 годзе, калі Барусія вярнулася ў кампанію мацнейшых каманд Еўропы. Той розыгрыш быў не вельмі ўдалы, бо "чмялі" прайгравалі нават Алімпіякосу. Праз год яны дайшлі да фінала і гэтыя непаразуменні забыліся, а мінулай восенню Роберт Левандоўскі і Генрых Мхітаран вылілі на гледачоў "Эмірэйтс Стэдыум" цэбар халоднай вады

Скончылі свае выступленне ў тым спаборніцтве каманды па-рознаму: Арсенал прайграў у 1/8 мюнхенскай Баварыі, а Дортмунд у чвэрцьфінале амаль не выбіў будучага пераможцу - мадрыдскі Рэал.

І вось хутка - новае спатканне, на гэты раз ужо не ў групе смерці, але Галатасарай выглядае небяспечна. Год таму адправілі ў Лігу Еўропы Юве, няблага выглядалі з Чэлсі. Да таго ж падтрымка ў Германіі ў туркаў будзе адназначна большая, чым ў англічан і бельгійцаў. Барусіі лёгка не будзе, але шанс як і год таму заняць 1 месца ў групе, абыйшоўшы Арсенал, вельмі добрыя. Вось толькі б гульню падцянуць крыху, каб не было як с Баерам.

Яшчэ адна каманда з Руру адправіцца ў Англію і таксама ў Лондан.

Група G

Чэлсі - Шальке 04 - Спортынг Лісабон - Марыбор

Жазэ Маўрыньо - Йенс Келер. Ну скажыце, вы ж нецярплівасцю чакалі гэтай трэнерскай дуэлі. Калі сур'ёзна, то Шальке атрымаў не самую благую групу. 2 месца не павінна нікуды ад іх дзецца, а вось ці атрымаецца зачапіць Чэлсі? Адказ на гэтае пытанне прамапрапарцыянальна залежыць яшчэ ад аднаго пытання: ці здолее Шальке навесці парадак ва ўласнай абароне.

Заканчваем размовы пра Лігу Чэмпіёнаў адзіным кваліфікацыйным нямецкім клубам.

Група С

Бенфіка - Зеніт - Баер Леверкузен - Манака

Пра такія групы кажуць, што шансы кожнага - 25%. Надзвычай роўная група, Баер можа заняць як і першае, так і апошняе месца. На карысць Баера малы лігачэмпіёнскі вопыт Манака, перыядычныя праблемы ў абароне Зеніта і цяжкія гульні ў гасцях Бенфікі. Але трэба адзначыць, што і Баер не без слабых месцаў. 

Ці здолее Баер максімальна скарыстаць недахопы супернікаў і як мага мацней прыкрыць свае недахопы? Адказ "так" на гэтае пытанне дазволіць 2 раз запар згуляць ў плэй-офф Лігі Чэмпіёнаў.

Што датычыцца маіх чаканняў, то я лічу, што немцы могуць, як і год таму, направіць у 1/8 усіх сваіх прадстаўнікоў. Але як казаў адзін вядомы расійскі футбаліст - "Вашы чаканні - ваші праблемы". Спадзяюся, у пачатку снежня Баварыя, Дортмунд, Шальке і Баер з нецярпеннем будуць чакаць лёсавання 1/8 фінала Лігі Чэмпіёнаў.

Ліга Еўропы

Пасля вылету Майнца ў другім еўрапейскім кубку засталося 2 нямецкій прадстаўніка: Барусія Мёнхенгладбах і Вольфсбург. Сёння яны даведаліся з кім будуць змагацца за веснавую стадыю еўракубка.

Група А

Вільярэал - Барусія Мёнхенгладбах - Цюрых - Апалон

Глабдах атрымаў класава падзеленую групу: адразу бачны 2 каманды, якія будуць змагацца за першы радок: акрамя немцаў гэта Вільярэал. Цюрых з Апалонам паспрабуюць перашкодзіць гэтаму, але наўрад ці атрымаецца. Люсьен Фаўр ведае швейцарскі футбол як самога сябе, а Апалон атрымаў сваю самую важную перамогу ўчора на стадыёне ў Чаркізава.

Група Н

Лілль - Вольфсбург - Эвертан - Краснадар

"Ваўкі" апынуліся ў ролі Баварыі. Таксама папалі ў групу "смерці" з расійскай камандай. Што датычыцца апошняй, то, лічу, Вольфсбургу выпаў самы горшы варыянт з 4 кошыку. Нават маскоўскае Дынама выглядала больш прывабным, чым каманда пад кіраўніцтвам Алега Конанава. 

Эвертан і Лілль таксама не падарункі. Французы захочуць рэабілітавацца пасля паразы ад Порту, якая не дазволіла ім трапіць у Лігу Чэмпіёнаў. Крыху лепей выглядаюць англічане, таму што вельмі да спадобы ім выстаўляць рэзервовыя склады на матчы Лігі Еўропы, што, даволі часта, перашкаджае такім клубам як Эвертан, Тотэнхэм выйграць гэты еўрапейскі трафей.

Ну і добра, не трэба кубак "шпорам" ці "ірыскам" - спатрэбіцца "ваўкам". 

Падводзячы вынікі і гледзячы на спісы груп ЛЧ і ЛЕ асабіста ў мяне есць адчуванне, што нямецкія клубы здолеюць усе разам кваліфікавацца ў накаўт-раўнд. У мінулым годзе з 6 нямецкіх клубаў толькі адзін не здолеў прайсці групу - гэта быў Фрайбург. На гэты раз даволі цяжкае становішча ў Вольфсбурга. На маю думку - гэта адзіны нямецкі клуб, у якога могуць узнікнуць пытанні з кваліфікацыяй. 

P.S. Спрабуем зрабіць прагнозы і цікава будзе паглядзець на іх у снежні:

Баварыя - 1 месца, Барусія Дрт. - 1 месца, Шальке - 2 месца, Баер - 1-2 месца

Барусія Мн. - 1 месца, Вольфсбург - 2 месца.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты