Першыя два галы даліся Барусіі з такой лёгкасцю, што з’явіліся спадзевы на разгром. Выдатна сыграў Ройс. Два галы, якія Барусія прапусціла напрыканцы, гэта непрыемнае рэха мінулага сезона, калі ўсе гульні BVB трэба было даглядаць да канца. Тады Барусія упусціла перамогу з тым жа Аўгсбургам.
Я не прыхільнік БАТЭ. Але што тычыцца еўракубкаў, то я станаўлюся «глорам» любой беларускай каманды.
Пераможцаў не судзяць. І перамогам трэба найперш радавацца. Тым не менш дазволю сабе быць крытычным наконт выйсця БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. І гучыць маё крытычнае пытаннечка так: ці не апошняя гэта была перамога БАТЭ ў еўракубках у гэтым годзе?
Пасля паразы ад Байера Юрген Клоп узяў віну на сябе. Маўляў, гэта мая задача прабудзіць ігракоў, і я яшчэ яе не выканаў. Трэба памятаць, што лазарэт Барусіі па-ранейшаму запоўнены. Але часу чакаць выздараўлення няма.
Якаясь маленькая Булгарыя - са жменя таго народу, - якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б!
Самая паспяховая еўрапейская каманда заслужыла званне «машыны» за свой няспынны нораў. Яна ўпершыню выйграла два турніры запар (ЧЕ-72 і ЧМ-74), тройчы запар выходзіла ў фінал (82, 86, 90).
Але нельга сказаць, што нямецкую машыну нельга спыніць зусім ніяк. Спынялася яна не раз. Адылі, як можна спыніць нямецкую машыну?
Я памятаю тое італьянскае лета. Першы год, калі мы ездзілі на адпачынак на востраў Эльбу. Для гомельскага хлопчыка ўсё было ў навінку. Не ўсё падабалася :) Але людзі былі цудоўныя. Я ведаю шмат італьянцаў асабіста, і часам яны вялікія прыдуркі. Але ніколі не скончыцца падзяка ў маім сэрцы за тое, што яны зрабілі для тысяч беларускіх дзяцей…