Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/За што Клоп атрымлівае грошы?

За што Клоп атрымлівае грошы?

Клоп у сваёй манеры адрэагаваў: За што мне плацяць грошы? Каб я стоячы тут мог казаць такія рэчы? Гэта было б так жа глупа, як сказаць, што мы іх разарвем? Я б не хацеў бы з некаторымі быць у студыі. Але на дурацкае пытанне можа быць дурацкі адказ. Ці мы скончылі?

Автор — strelnikov
3 апреля 2014, 17:24

Якой мусіць быць спартыўная журналістыка? Якой заўгодна, абы не паблажлівай. Трэба ўмець задаваць вострыя пытанні, трэба ўмець рабіць тую справу, пра якую ты пішаш ці здымаеш, цікавай публіцы. Але ці ёсць мяжа і дзе яна?

Нямецкім медыя не так цікава абмяркоўваць паразу Барусіі, як трэш-ток, які адбыўся ў студыі ЦДФ адразу пасля матча.

Йохан Брэер нават не спытаў, а сказаў наўпрост: Справы дрэнь?..

Клоп у сваёй манеры адрэагаваў: За што мне плацяць грошы? Каб я стоячы тут мог казаць такія рэчы? Гэта было б так жа глупа, як сказаць, што мы іх разарвем? Я б не хацеў бы з некаторымі быць у студыі. Але на дурацкае пытанне можа быць дурацкі адказ. Ці мы скончылі?

І кінуў мікрафон на стол.

Журналіст сам пазней прызнаў сваё пытанне дурацкім :) І спадзяецца, што яго адносіны пасля гэтага выпадку будуць такімі ж добрымі, як і да гэтага... А Клоп нарубіў дроваў і далей злобна адрэагаваўшы на пытанне на прэс-канферэнцыі.

І размовы ў асноўным ідуць пра павагу ў такой сітуацыі. Такія скандалы павышаюць цікавасць да футбола. І цяпер, канечне, неверагодная перамога Барусіі па выніках двух сустрэч становіцца нечым чаканым і пажаданым. Бо эмацыйная рэакцыя Клопа паказвае, наколькі моцна ён гэтай перамогі прагне, і што ён уздымаць рукі не намераны.

Але асабіста мне, як журналісту і чалавеку, такія сітуацыі не падабаюцца. Мне не шкада Клопа после гэтай паразы. Ён мужык і мусіць спраўляцца са сваімі праблемамі сам. Але гэтыя прымусовыя пасляматчавыя прэсухі трацяць гэтага неверагодна класнага чувака і таленавітага трэнера на дробязі. Навошта дадаваць яму праблем, я не разумею.

Мне здаецца, такое адбылося менавіта таму, што ўсе заціснутыя ў дурацкія сціслыя часовыя рамкі, і мы ўсе множым гэтым непаразуменне і зло ў гэтым свеце. Я думаю можна прыдумаць нейкі лайтовы спосаб даведвацца ад трэнераў, што яны думаюць у такія хвіліны. Але не множыць злобу.

Мне здаецца, гэта сітуацыя яшчэ раз паказвае, што трэба пра такія рэчы, як павага і салідарнасць, трэба помніць заўжды. Журналісты і футбалісты не змагаюцца адно з адным, а робяць адну справу разам.

І гэта справа не ў тым, каб выставіць Клопа ідыётам, а каб людзі гулялі ў футбол, а не ваявалі ў вайну.

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты