Реклама 18+
Реклама 18+
Блог Беларускі пармезан

Memento: Італія - Ірландыя. Макграт!

Адзін чэмпіянат свету прайшоў міма мяне. Даць такую магчымасць другому - я не магу. Для затраўкі я буду выкладваць мае ўспаміны пра першы Чэмпіянат свету, які паглядзеў я. Гэта чэмп 1994-га года. І асаблівасць у тым, што я тады глядзеў толькі гульні зборнай Італіі. Чаму, патлумачу пазней. Да таго ж гэта не зусім успаміны, таму што колькі год таму, я перагледзеў тыя гульні і запісаў свае думкі на іх для свайго блога на sports.ru, але тут вы бачыце не толькі перадрук, але і пераклад...

logo

 

Адылі... Назавем гэта праектам "Мемента" ў блогу "Беларускі пармезан"...

Як глядзіцца матч, калі ты ведаеш вынік - складана глядзіцца. Ірландыя зрабіла сенсацыю ў матчы з Італіяй. Але як тое адбылося?..

Але ў выніку ў гэтым і ёсць хараство гульні, калі падключаешся ў асобных момантах. Было ў гэтым матчы шмат цікавага і акрамя гола Хаутона ў самым пачатку (гола настолькі "англійскага ", што яго цяжка назваць выпадковым :) Што там стварыў з хвалёнымі італьянскімі нападаючымі Макграт - гэта асобная гісторыя.

Ірландцы гулялі ў абароне агрэсіўна, хутка, я б нават сказаў бязлітасна, выбіваючы мяч разам з нагамі, накрываючы верхнія перадачы. Але аднаго жадання мала. У Макграта сапраўды атрымлівалася "чытаць" гульню італьянцаў, якія імкнуліся граць у сярэдні і кароткі пас, спрабуючы камбінуючы выйсці на удар.

Матч сёння глядзіцца цікава менавіта з пункту гледжання тактыкі. Італьянцы, напрыклад , практычна не выкарыстоўвалі флангі каля штрафны ірландцаў. Г.зн. Альберціні і іншыя атрымліваючы мяч на флангах, ішлі ў цэнтр, дзе іх ужо чакалі Макграт і іншыя.

mcgrath

Баджо таксама "працаваў" з глыбіні, накшталт таго, што рабіў Месі ў Барселоне. Адзіны чысты нападаючы Сіньёры нанёс такім чынам толькі пару ўдараў, але мабыць чысты момант у яго было толькі адзін, і то не стоадсоткавы. А таксама падлучаўся з глыбіні Дзіна Баджо і гэта, на мой погляд, выглядала нават вастрэй. На 64 -й хвіліне яго знеслі ў штрафной, што, скажам так, было варта пенальці. Але пенальці не здарылася...

А іншых варыянтаў італьянцы не стварылі.

З іншага боку, ірландцы забіўшы свой гол выглядалі не так ужо уражліва. Доўгія пасы наперад, а там італьянцы іх без праблем накрывалі. Ну справядлівасці дзеля, было некалькі момантаў. Толькі ўжо позна... На Сакі ў канцы матчу было страшна глядзець. 

sakki

Але ў перапынку прароцкую песню пра іх спявала Лайза Мінэлі. Маўляў , калі мы не выйграем сёння , то выйграем заўтра ці паслязаўтра... Добрая песня. Непрыгожая , але правільная .

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья