Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Футбол скончыўся

Футбол скончыўся

Напісаў сумны пост пра тое, як стала складана глядзець футбол чэмпіяната свету апошніх гульняў.

Автор — strelnikov
7 июля 2014, 09:04
2

Чэмпіянат свету па футболу – гэта не самае важнае, што адбываецца ў маім жыцці. Можна сказаць, што свет на чэмпіянаце клінам не сашоўся…

Жонка майго сябра неяк жалавалася мне, як муж яе падмануў, выманіўшы абяцанак не чапаць яго падчас буйных турніраў, маўляў, яны рэдка бываюць, вунь Чэмпіянаты свету раз на чатыры гады. Ага, кажа яна, а потым высветлілася, што ёсць яшчэ і чэмпіянаты Еўропы, а гэта ўжо раз на два гады, а фіналы Лігі чэмпіёнаў увогуле кожны год.

Карацей, сумяшчаць сямейнае жыццё і глядзенне футбола задача складаная :) Але выканальная, вось мая жонка глядзіць са мной футбол разам. І вы ведаеце, гэта выдатны чэмпіянат, каб заахвоціць сваю дзяўчыну футболам.

Цікава назіраць за сімпатыямі маладога жаночага сэрца. Я вось не люблю бразільцаў, і вельмі радаваўся першаму голу харватаў, прадвкушаў так бы мовіць відовішча. А вось маёй Алёне зрабілася шкада на бедных бразільцаў, якія граюць дома, для якіх гэта вялікая адказнасць. Ну і Неймар, я так разумею, няшны персанаж. Наконт няшнасці, мы глядзелі і падтрымлівалі японцаў, бо ў Алёны вялікая сімпатыя да гэтай краіны. Шчыра, але нядоўга. Нас здзівілі і парадавалі галандцы сваёй адчайнай гульнёй, а бойфрэнд Шакіры павагі і цікавасці не выклікаў. Гульні англічан з італьянцамі і немцаў з партугальцамі таксама спадабаліся.

Мне было нескладана паказаць, наколькі здорава граюць мексіканцы і чылійцы, хто самы круты ў зборнай Калумбіі і за што я люблю трэнера зборнай ЗША. Мессі забіваў крутыя галы, і мы нават паглядзелі колькі фільмаў на тэму футбола. А колькасць рэкламных ролікаў Найк і Адідас я ўжо нават і не лічу.

І вось бліжэй да рашучых стадый матчы сталі паказвацца ўсё пазней, а гульня ўсё больш зрабілася падобнай на снатворнае. Тэлевізара дома няма, я гляджу футбол праз інтэрнет, дзе звычайна на замежнай мове балбочуць малазразумелыя каментатары, пад іх жонка выдатна прызвычаілася засынаць. І валідольныя развязкі гульняў зборнай Расіі я глядзеў у самоце…

А пасля таго, як немцы, галандцы і французы прайшлі 1/8, мне нават і заахвоціць жонку няма чым. Як свята  футбола, як фестываль – футбол скончыўся. Галоўныя яго знаходкі і адкрыцці паехалі дамоў. Хто б ні выйграў турнір, супраць той каманды заўсёды можна знайсці пару-тройку супер-аргументаў. І самае галоўнае, што немагчыма перамагчы адчуванне, быццам у паўфіналах грае чатыры зборных Іспаніі. Настолькі моцна, што смешным не выглядае прадказанне, маўляў, у матчы за 3-е месца хутчэй за ўсё будзе забіта больш галоў, чым ва ўсіх астатніх трох гульнях.

Я размаўляў са знаёмым італьянцам і спытаў, ці прынесла яму шчасце перамога скуадры адзура ў 2006-м. Ён мне адказаў, што не. Бо яны зрабілі гэта не так, як мусілі.

Выйграць чэмпіянат свету складана, але яшчэ больш складана перамагчы ў сэрцы гледачоў. Мне па-ранейшаму цікава, хто выйграе. Мне патлумачаць, чаму гэта адбылося публіцысты-прафесіяналы. Але маё сэрца ўжо не ў Бразіліі.

Футбол скончыўся. Нам трэба прыдумляць, што мы будзем рабіць пасля яго.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты