Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Лепш, чым маўчаць

Лепш, чым маўчаць

Якаясь маленькая Булгарыя - са жменя таго народу, - якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б!

Автор — strelnikov
13 июля 2014, 10:53
2

Крута, што мы ўсё больш размаўляем на мове. Шкада, што гэта , як жартуе мой сябра, адвечны канфлікт усіх беларускамоўных паміж "лепш хоць неяк, чым зусім ніяк" і "ўжо лепш ніяк, чым так".

Усе дарэчы памятаюць словы Багушэвіча пра "каб не ўмёрлі". Але я прывяду іншую цытату з таго ж уступу да "Дудкі беларускай": "Якаясь маленькая Булгарыя - са жменя таго народу, - якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б!"

Вельмі мудрым быў дзядзька Багушэвіч. Так і адбываецца нават праз сто год, самі з сябе смяемся.

А мне смешна чуць, як Баранаў і носяць адзін аднаму слоўнікі і нешта даводзяць. Я добра разумею і вуглавы, і кутавы, і ігрок, і гулец, і брамнік, і вратар. З чаго вы ўзялі, што мусіць быць толькі адзін правільны варыянт? Чым больш сінонімаў, тым лепш! Час пакажа, што выкарыстоўваецца лепей...

А яшчэ больш мне смешна, калі людзі ругаюць трасянку. Людцы мае, канцэлярыт забівае мову, не трасянка!!! Прасцейшы прыклад з жыцця. 8-10 год усе ў інтэрнеце размаўлялі на падонкафскім слэнгу. Ну і дзе гэтыя "прэвед каг діла"? Так і трасянку вымывае маўленчай каналізацыяй, але лепшае, трапная, дасціпнае з яе застаецца і можа стаць фактам мовы.

Падрабязны пост пра тое, як я стаўлюся да моўных памылак, я пісаў . Дазволю сабе разгорнутую цытату:

"Я пачаў мысліць беларускімі словамі. Ну тобок, канечне, мы размаўлялі на трасянцы. Але галоўная рэч, якую я вывучыў ва ўніверсітэце - гэта розніца паміж мовай і маўленнем. Мова - гэта сістэма словаў, правіл напісання і вымаўлення. А маўленне (па-руску "речь") - гэта тое, як мы выкарыстоўваем мову ў жыцці. У гэтага таксама ёсць свае асаблівасці. Ёсць, напрыклад, канцэлярскі стыль, які тлумяць нашы галовы ў транспарце: усе гэтыя "астановачныя пункты" і "транспартныя сродкі, якія не рухаюцца". А ёсць размоўны стыль, які дапускае вялікую колькасць самых розных памылак, абы было зразумела пра што ідзе размова.

Я дазволіў сабе памыляцца па-беларуску. Бо іначай я бы не пачаў размаўляць на мове ўвогуле. Мяне вельмі супакойвае, што большасць маіх суайчыннікаў толькі думаюць, што размаўляюць па-руску. Я нават не маю на ўвазе трасянку, але 90% беларусаў размаўляюць на ненармаванай рускай мове, з вялікай колькасцю не толькі лексічных, але і граматычных беларусізмаў, кшталту "смеялся с него", "знать больше за меня" і г.д.

Дарэчы менавіта такое стаўленне да мовы я сустрэў у Нямеччыне. Нямецкую мову я ведаю таксама досыць слаба. Я скончыў курсы Гётэ-Інстытута і здаў іспыт на серціфікат, які дазваляў бы мне паступаць у нямецкае вну. Здаў я яго на тройку. Але кожны раз, калі я пачынаю размаўляць па-нямецку, немцы пачынаюць аднагалосна хваліць маю мову. У немцаў складаная сістэма склонаў і кіравання. Але дастаткова тупа прамовіць сказ, дзе збольшага словы будуць стаяць на сваім месцы, і так цмяна будзе зразумела, што ты меў на ўвазе, і ніхто не будзе нават выпраўляць твае памылкі..."

Я не чуў каментара Аляксандра Чыгіра, але пачытаў шмат пра яго добрага. Я лічу, што шлях да дасканаласці доўгі і цяжкі, і спадзяюся, што ён не ўспрыме заўвагі на свой конт.

Але мае дарагія беларускамоўныя сябры! Усё, што не забівае мову, робіць яе мацнейшай! А забівае мову толькі маўчанне.

Таму пішыце па-беларуску, каментуйце па-беларуску! Стаўце падабайкі і плюсікі! Толькі не маўчыце.

Маўчанне - ацтой! Маўчанне - гаўно! Маўчанне - гэта бронзавы медаль!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты