android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьsports_on_siteplususeric_avatar_placeholderusersview
Блог Беларускі пармезан

Першая і апошняя старонка

Мы нядаўна абмяркоўвалі чытанне кніг у школе. Сяброўка прызналася, што ў 11-м класе задавалі чытаць так шмат, што яна чытала першую і апошнюю старонку, і нешта з сярэдзіны. Я думаю, гэта тычыцца сезона Барусіі Дортмунд, і канкрэтна гэтай гульні з Баерам.

Гінтэр

Халера яго ведае, як я паспеў да пачатку?.. Нешта нават завошкаўся, але калі нарэшце ўключыў трансляцыю, дык ігракі толькі-толькі разбегліся па паляне. І далей адбыўся гэты гол Беларабі. Дайграваць кожны эпізод да канца. Беларабі даваў пас, але не дадаў, і сам бросіўся за мячом і пнуў хутчэй у бок брамкі, чым акцэнтавана ў брамку. Тое, што гэты ўдар ніхто не даў рады накрыць - выпадковы, крыўдны жыццёвы факт.

Гэта класны футбол, гэта Бундэсліга.

Не праблема прапускаць такія галы для каманды, якая прэтэндуе на чэмпіёнства - трэба забіваць. І вось гэтае забіваць вызначыла цікавасць гульні. Першы тайм дарэчы прабег вельмі хутка. Але нейкія моманты ў Барусіі пачалі з'яўляцца хутчэй на сярэдзіне тайма. Не атрымліваўся першы пас з апорнай зоны. Тыповая актыўная гульня на флангах не дала выйграць неабходнай аператыўнай прасторы. У выніку я нават не ўспомню такога важкага контршанса BVB.

Блёкла сыгралі лідары.

Ройс у павязцы капітана неяк згубіўся на поле. Клоп разлічвае на яго вельмі і вельмі моцна. Паказлі момант, дзе ён доўга і падрабязна тлумачыць Ройсу ў перапынку. Ці атрымалася капітану змяніць ход гульні - цяжка сказаць, але па факту ён мала чым запомніўся апроч двух выкананых штрафных.

Клоп

Імобіле сыграў так, што я асабіста засумаваў па Левандоўскі. Італьянец прыгожа грае, атлетычна, агрэсіўна. Але пад прэсінгам ён занадта часта губляў мяч і фаліў замест таго, каб падстаўляцца пад фалы.

Заўважнымі былі Мхітаран і Абамеянг, але без належнай падтрымкі партнёраў яны часам выглядалі рыбамі, якіх выкінулі на бераг.

Мхитарян

Усё гэта было на фоне класнай гульні Баера. Маціас Гінтэр сказаў, што Барусія ў рэшце рэшт хацела граць так, як Баер граў, асабліва на пачатку гульні. Цалкам заслужаны таксама фінальны гол Кіслінга (можна пажартаваць, сказаўшы, што леверкузэнцы забілі гол на сёмай секундзе спачатку і з канца).

Юрген Клоп у інтэрв'ю пасля гульні ўзяў віну на сябе. Маўляў, гэта мая задача прабудзіць ігракоў, і я яшчэ яе не выканаў. Трэба памятаць, што лазарэт Барусіі па-ранейшаму запоўнены. Але часу чакаць выздараўлення няма.

Автор
  • strelnikov

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

Лучшие материалы