Tribuna/Футбол/Блоги/ЧестнОК/Фота дня: Івулін вярнуўся ў футбол у асаблівай БЧБ-форме

Фота дня: Івулін вярнуўся ў футбол у асаблівай БЧБ-форме

Гэта гісторыя пра падтрымку праз тысячы кіламетраў.

Блог — ЧестнОК
Автор — Arkady Nagelsman
26 февраля 2023, 19:11
Фота дня: Івулін вярнуўся ў футбол у асаблівай БЧБ-форме

Журналіст Tribuna.сom і заснавальнік праекту «ЧестнОК» Аляксандр Івулін выклаў у сваім Instagram першую футбольную фатаграфію пасля вызвалення.

На сваім першым вялікім стрыме пасля незаконнага зняволення Саша расказаў аб планах пагуляць у футбол у бліжэйшы час (тайм-код 1:01:40) і аб сваёй фізічнай форме (тайм-код 1:30:30).

Адметная фатаграфія Івуліна яшчэ і тым, што на ёй заснавальнік «ЧестнОКа» апрануты ў форму бел-чырвона-белага колеру. Гэтая форма была распрацавана ў Шатландыі да турніру, які называўся Кубак Аляксандра Івуліна і праходзіў там жа, у падтрымку Сашы, пакуль той знаходзіўся ў зняволенні. Вось, дарэчы, і відэа з таго турніру:

Пераможцам Кубку тады стала каманда ў бел-чырвона-белай форме.

І яшчэ адзін цікавы момант - на форме намаляваны герб федэрацыі футбола Беларусі пачатку 1990-х.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты