Tribuna/Футбол/Блоги/ЧестнОК/Івулін упершыню за 2 гады пабываў на футбольным матчы – наведаў буйную гульню Экстраклясы і параўнаў яе з беларускім аналагам «класіка»

Івулін упершыню за 2 гады пабываў на футбольным матчы – наведаў буйную гульню Экстраклясы і параўнаў яе з беларускім аналагам «класіка»

Младэнавіч па-ранейшаму топ!

Блог — ЧестнОК
Автор — Alex Zagorski
17 апреля 2023, 09:46
Івулін упершыню за 2 гады пабываў на футбольным матчы – наведаў буйную гульню Экстраклясы і параўнаў яе з беларускім аналагам «класіка»

16 красавіка стваральнік YouTube-канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін, які ў напрыканцы лютага выйшаў на свабоду і пакінуў Беларусь, упершыню за 2 гады наведаў буйны футбольны матч – гульню 28-га тура польскай Экстраклясы паміж «Легіяй» і «Лехам» (2-і і 3-і радок табліцы), якая скончылася баявой нічыёй 2:2.

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы Івулін падзяліўся ў Instagram: параўнаў антураж з беларускім аналагам «класіка» (які да таго ж прайшоў за дзень да матчу ў Польшчы і скончыўся хатняй паразай БАТЭ – 1:3), распавёў пра мясцовых заўзятараў і «патрыятычных» – у Беларусі, а таксама назваў найлепшага гульца матчу, якога дакладна ўспомняць беларусы.

– Суперскі антураж. Асабліва на фоне беларускага класіка БАТЭ – «Дынама» на старэнькім «Гарадскім». Не хочацца слухаць гісторыі, што газон на «Капскі-Арэне» пакуль не гатовы да нагрузак. За 600 кіламетраў ад Барысава плюс-мінус такое ж надвор'е, але траўка проста ідэальная. А раптам справа ў элементарным жаданні і прафесіяналізме?

Заўзятарам на стадыёнах не патрэбна прышчэпка патрыятызму ў выглядзе дзяржаўнага гімна. Яны і без яго самі створаць настрой. Фанам «Легіі» хапіла іншага гімна – іх клуба. Усе тут жа паўскоквалі з месцаў і пачалі падпяваць. Спявалі супер-пранікліва. Такі лакальны патрыятызм захапляе.

Філіп Младзенавіч – самы яркі гулец «Легіі» у гэтым матчы. Насіўся плюс-мінус як восем гадоў таму ў БАТЭ. Нажаль, няхутка ўбачым легаў такой якасці ў Беларусі. Прывітанне лімітам і столям заробкаў.

І самае галоўнае: ці дажывем мы да моманту, калі матчы чэмпіянату Беларусі будуць збіраць 27 тысяч гледачоў на трыбунах? – напісаў Івулін.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты