Трафеі ў Польшы, з'яўленне новай каманды, ажыўленне двіжа. Галоўныя падзеі ў беларускім амфуце за 2022-ы
Відэагляд
Хто чэмпiён Беларусi? Колькi гульняў было за год у краiне? Цi гуляюць дзяўчыны? Аб усiм вы даведаецicя ў гэтым вiдэа ад дзяржынскай каманды "Койданс"!
Агляд атрымаўся ад студзеня да снежня:
Студзень 2022
"Ліцвіны" спрабавалі сабраць дзічячую каманду па сцяг-футболе і амфуту, але падзеі наступнага месяца, а менавіта - вайна, зруйнавала ўсе планы.
Люты 2022
Самы жудасны месяц за ўсю гісторыю нашага віда спорта. "Зубры" запосцілі шмат фота гульняў з украінскімі сябрамі ў знак падтымкі.
Сакавік 2022
Усе клубы Беларусі спынілі трэніроўкі і падзей унутры Беларусі не было. Толькі што беларускія гульцы спрабавалі ўладкавацца ў замежных клубах. Так Іван Уладыка перайшоў у новы клуб у Польшчы - Bielawa Owls з лігі PFL2.
Таксама двое беларусаў удзельнічалі ў кэмпе Tychy Falcons Юрый Швайка і Дзяніс Бойка. Юрый атрымаў пашкоджанне, а Дзяніс заваяваў бронзу чэмпіяната і згуляў у другім па значнасці еўракубку
Красавік 2022
Пачаўся флаг-футбол. Першы матч адбыўся паміж "Зубрамі" і "Галубамі", якія ператварыліся затым у Бэд Бойс.
А напрыканцы месяца адбыліся ажно дзве гульні
Май 2022
Леанід Юшын перайшоў у расійскую каманду "Спартак Бранск". Там ён стаў лідарам чэмпіянату па некалькім асабістым паказчыкам і ўзяў чэмпіёнства першай лігі.
А Яўген Ефіменкаў з брэсцкіх стражаў у Польшы далучыўся да беластоцкай каманды Low Landers. Тут ён стаў чэмпіёнам краіны!
Чэрвень 2022
Адбыўся жаночы кэмп з удзелам каманд "Хэлкэтс", "Анёлаў", "Фурый" ды "Драконаў". Здаецца, што гэта была стадыя падрыхтоўкі да ЧС-2023, куды збіраюцца ехаць беларускі.
Ліпень 2022
Гэта быў пачатак тэкл сезона ў краіне. Зараз у Беларусі так мала гульняў, што кожная з іх на карысць золата. "Зубры" і "Ліцвіны" сустрэліся першы раз за тры гады.
Жнівень 2022
У Беларусі з'явілася новая каманда "Койданс Дзяржынск"
Верасень 2022
Адбыўся чэмпіянат Беларусі па флаг-футболу. У жаночай і мужчынскай сетцы было толькі па 3 каманды. Першае месца ў "Хэлкэтс" і "Бэд Бойс", серабро - "Фурый" і "Варвараў", бронза - у двух каманд "Койданс".
Кастрычнік 2022
Памёр Андрэй Слуцкі - шматгадовы малады лідар віцебскіх "Хілерз" і экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі па амфуту. Вечная памяць!
Таксама адбылася паездка "Ліцвінаў" у Маскву.
Лістапад 2022
Месяц тэкла ў краіне - адбыліся дзве гульні
Снежань 2022
Адбыўся "Зімовы Кубак-2022" з дзесяцью камандамі і двума гульнявымі днямі.
Канал NFL Network выпусціў фільм пра сяброў з Украіны, у здымках якога паўдзельнічаў нават Том Брэдзі.
Падпісвайцеся на канал Koidans!