Tribuna/Футбол/Блоги/Зямля пад белымі крыламі/Фанаты мінскага «Тарпеда» на найбольш важным матчы за 13 гадоў

Фанаты мінскага «Тарпеда» на найбольш важным матчы за 13 гадоў

Ультрас «чорна-белых» стварылі прыгажосць

Автор — Karchmar
11 ноября 2017, 19:54
19
Фанаты мінскага «Тарпеда» на найбольш важным матчы за 13 гадоў

Мінскае «Тарпеда» не гуляла ў вышэйшай лізе з 2004 года. І сёння «чорна-белыя» мелі найлепшую за 13 гадоў магчымасць вярнуцца ў эліту. Для гэтага трэба было ўсяго толькі згуляць у нічыю з «Праменем». Фаны «аўтазаводцаў» настройваліся сур'ёзна і сабраліся ў неблагой колькасці. Вось так выглядаў іх сектар:                                                                                         

 

Магчыма, яшчэ гадоў 5 таму яны маглі сабраць значна больш, але варта адзначыць, што такая сітуацыя назіраецца ва ўсім беларускім фанацкім руху. Напэўна, толькі ў фанатаў берасцейскага і мінскага «Дынама» - вядома, калі апошнія спыняць байкот - колькасць зараз магла б быць большай.

А на пачатку другога тайма ультрас «аўтазаводцаў» зладзілі перфоманс. Зразумець пасыл няцяжка. 

Але, нягледзячы на моцную падтрымку заўзятараў, «Тарпеда» саступіла з лікам 0:2 - галы Юрыя Казлова і Артура Каца зрабілі «Прамень» чэмпіёнам. І нават з такім вынікам «аўтаўзаводцы» маглі прэтэндаваць на павышэнне ў класе. Але ў паралельным матчы «Смалявічы» без праблемаў перамаглі (3:0) «Асіповічы» і самі забралі другі квіток у вышэйшую лігу. Пакуль вяртанне легендарнага сталічнага дэрбі адкладваецца. 

P.S Калі ласка, прабачце за якасць фота! Аўтар даволі няўмела карыстаўся звычайным смартфонам :)

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Дзед і яйкі
28 апреля 2020, 08:35
2
Все посты