Як палкоўнік Касцюшка з немцам выпіваў

Пра патрыятызм і натуралізацыю.

АвторKarchmar
29 апреля 2020, 21:50
3
Як палкоўнік Касцюшка з немцам выпіваў

 

Пра патрыятызм і натуралізацыю. 

Гісторыя гэта адбылася ў даўнія часы. Не жылі тады ні нашыя дзяды, ні нават іх прадзеды. Край наш, дзецюкі, калісь зваўся Літвой. Жылі мы багата і мелі моцную дзяржаву. Але наша магутнасць не давала спакою Маскве. Маскавіты лічылі гэтыя землі сваімі і часам спрабавалі іх адабраць. Змагацца супраць іх толькі ўласнымі сіламі нашым продкам было складана, таму пайшлі яны на унію з Польшчай.

Спачатку хаўрус быў удалым. Палякі і літвіны выбралі моцнага агульнага караля, які вярнуў значную частку захопленых замель. Але здзейсніць усе свае планы ён не паспеў. Ты не менш хутка адваявалі і Смаленск. А далей у новай дзяржавы ўзніклі праблемы – Максва гэтым скарысталася і пачала вялікую вайну.

Ох і крывавая была бойка. Нікога не абмінуў гэты вір. Шмат гарадоў зруйнавала тая вайна. Багата жанок і дзяцей узялі ў палон. Панішчыла страшная маланка палову літвінаў. Цяжка было палякам і літвінам, бо моцнага войска яны не мелі. Калі ўзнікала пагроза,  продкі нашы збіралі наёмную шляхецкую армію: з пяці валок зямлі выстаўлялі аднаго конніка.

У Масквы армія была добрая – спыніць іх не маглі доўга. Узялі яны і Смаленск, і Магілёў, і Вільню. Праз некалькі гадоў войска ачуняла і пачало выганяць ворага. Неяк літвіны сутыкнуліся з маскавітамі бліз Полацка. Хутка на дапамогу падыйшла і польская дывізія. Хаўрусная армія разбіла царскіх жаўнераў – толькі і бачылі іх пяты. І пачалося свята. Балявалі, быццам вайна ўжо скончана. Да войска прыехаў нават манарх – пад ногі яму кінулі дзясяткі варожых штандараў. Але ваяваць далей ніхто пакуль не спяшаўся.

***

Палкоўнік Касцюшка задаволена пацягваў віно. Напой выклікаў у яго галове вір светлых надзей. За рашучыя дзеянні ў бітве ён атрымаў падзяку ад камандзіра польскай дывізіі. І гэтая акалічнасць давала падставы для пэўных разлікаў. Хутка – у гэтым ён ужо не сумняваўся – вайна скончыцца, і яе героі лёгка знойдуць месца пад сонцам у мірным жыцці.

Каманадзіра дывізіі палкоўнік ведаў ужо больш за дзесяць гадоў. Пазнаёміліся яны ў казацкім палоне. Не сказаць, каб дужа пасябравалі, але цяпер крочылі па вайсковым жыцці разам. Прозвішча лёгка выдавала у Касцюшку прадстаўніка вядомага літвінскага шляхецкага роду, але гэта не перашкаджала яму служыць у польскай дывізіі. Ды, зрэшты, якая розніца? Палкоўнік ўжо пачаў забываць, што нарадзіўся пад Баранавічамі. Некалькі гадоў ён амаль не размаўляў на роднай мове і цалкам атаесамляў сябе з палякамі. Для тагачаснай шляхты гэты была звычайная гісторыя: усе імкнуліся быць падобнымі на польскіх магнатаў і адарвацца ад бруднага мужыкага ладу.

Ад разважанняў Касцюшку адарваў стук у дзверы.

– Wejdź!* – гучна сказаў палкоўнік.

У пакой сялянскай хаты, якую часова займаў палкоўнік, увайшоў каржакаваты чалавек са стомленым тварам. Касцюшка адразу пазнаў у ім нямецкага оберштэра. Той камандваў наёмным палком у складзе літоўскага войска і апошнія некалькі дзён ваяваў побач з палкоўнікам.

 – Witam!** – узрадаваўся палкоўнік. – Nie chcesz skosztować winа?**

– Dzięki, nie odmówię***, – усміхнуўся оберштэр. – Дарэчы, можаце размаўляць са мной па-руску (так тады называлі старабеларускую мову – аўт.), – амаль без акцэнту прапанаваў немец.

– Адкуль жа вы ведаеце гэтую мову, спадар оберштэр? – вельмі здзівіўся Касцюшка.

– Мой дарагі палкоўнік, столькі гадоў ваюючы поруч з літвінамі, можна не толькі вывучыць іх мову, але і непрыкмента зрабіцца шляхчіцам з нейкага буйнога роду.

Палкоўнік дастаў другі келіх, яшчэ адну пляшку віна і наліў неспадзяванаму госцю.

– За перамогу! – падняў келіх Касцюшка. Немец кіўнуў і чокнуўся с палкоўнікам. Віно спякотнай бруёй ударыла ў галаву афіцэра. Оберштэр задаволена ўздыхнуў.

– Вы мяркуеце, вайна ўжо скончана?

– А як жа не? – здзівіўся пытанню Касцюшка. – Бачыце, як мы ім нападдалі. Цяпер можна ісці і на Маскву. Кароль не дарма прыехаў. Напэўна, праз дзень-два пойдзем далей. Здзіўлюся, калі зіму сустрэнем не ў Смаленску.  

– А я б не быў так упэўены. Вы ж ведаеце сітуацыю.

Палкоўнік адразу зразумеў, да чаго хіліць немец. Апошнім часам замежным наймітам, у тым ліку і палку оберштэра, не плацілі. А які іншаземец пойдзе ваяваць без грошай?

– Ну ў войску ж не толькі чужынцы, – заўважыў Касцюшка. – Нават калі ўсе іншаземцы адмовяцца ісці далей, думаю, мы зладзім і самі.

– А хіба адмовяцца толькі іншаземцы? – рассмяўся немец. – Літвінская канфедэрацыя не бачыць грошай ужо каторы месяц. Яны лаюць караля, як толькі могуць. Не здзіўлюся, калі заўтра іх палкі не зрушаць з месца.

Палкоўнік не знайшоўся, што адказаць. Выпілі яшчэ па келіху. Касцюшку зрабілася млосна, але ў той жа час карцела распачаць спрэчку.

– Літвіны – гэта ўжо іншая справа. Ім, вядома, хочацца зарабіць, але яны ў адрозненне ад вас ваююць за сваю краіну.

– Яны ваююць за свае маёнткі, – выправіў суразмоўцу оберштэр. – Пакуль вайна ідзе на іх зямлі, вядома, слкладваць зброю яны не будуць: прыйдуць маскавіты – і капут іх надзелам. Навошта ім зараз ісці на Маскву? Хіба толькі дзеля грошай. А грошай яны не бачылі ўжо некалькі месяцаў.

– Гэта ж і іх дзяржава, – захмялелы палкоўнік з цяжкасцю падбіраў словы на забытай за некалькі гадоў мове. – Ёсць жа ў іх патрыятызм…

– Які патрыятызм, палкоўнік? – усміхнуўся немец. – У труне яны бачылі агульную дзяржаву. Вы мяркуеце, яны пайшлі на унію з-за патрытызму? Палякі ж адабралі ў іх ваяводствы. Не. Яны, перш за усё, хацелі захаваць свае надзелы. А калі б прыйшлі маскавіты, іх бы адабралі. Тонкі разлік.

Касцюшку ўжо цяжка было пярэчыць. Ён адчуваў, што прайграе гэтую нечаканую бітву.

– Але ж яны размаўляюць па-польску, належаць да каталіцкай веры.

– Вы не разумееце гэты народ, палкоўнік. Народ, з якога, між іншым, выйшлі самі. Літоўская шляхта размаўляе па-польску і ходзць у каталіцкія касцёлы не з-за любові да гэтай культуры, не. Яны проста не хочуць быць падобнымі на сваіх сялян. Іх яны лічаць быдлам, а мову сабачай. Вы, палкоўнік, ваююце не побач з літвінамі з-за тых жа памкненняў. Вы хочаце адмежавацца ад гэтага народа.

І народ таксама ненавідзіць шляхту. Чаму, вы думаеце, сяляне так лёгка пераходзілі на бок маскавітаў? У памежных раёнах была моцная прапаганда. Народу абяцалі, што цар абароніць іх паноў-«палякаў», якія для сялян ужо горш за ворагаў. А шляхта і не магла пераканаць ў адваротным. Не, вядома, патрыёты-шляхцічы засталіся, але іх не так шмат. А без патрыётаў не вытрывае ніякая дзяржава.

– А ў маскавітаў іх хіба багата?

– Магчыма, і не. Але ведаеце, у чым яшчэ адна ваша праблема? Свае грошы вы выдаткуеце не туды. Не так цяжка стварыць моцную рэгулярную армію. Замест гэтага вы акрамя шляхчіцаў наймаеце яшчэ і немцаў з венграмі. Зразумела, што мы дасведчаныя ваяры, але трымаемся толькі на грошах. Дык ці не лепш будзе выхаваць уласнае войска? Моцную армію, якая будзе ваяваць за радзіму. А вы толькі дарма выкідаеце грошы.

Немец асушыў чарговы келіх і павольна працягнуў далей.

– Але я не скарджуся, не падумайце: мне ж ад гэтага лепш. Мы ваюем і атрымліваем немалыя грошы за любімую справу. А як распараджацца скарбовымі сродкамі, гэта ўжо вашая справа, – лагодна ўсміхнуўся оберштэр.

Спрачацца далей не было сэнсу. Касцюшка адчуваў, што немец мае рацыю. Дапілі другую пляшку. Оберштэр развітаўся і, хістаючыся, пайшоў да сваіх жаўнераў. Палкоўнік застаўся сам-насам са сваімі сумнымі думкамі.

Назаўтра на Маскву не пайшлі. Не пайшлі і праз тыдзень, і нават праз месяц. Наёмныя шляхецкія і іншаземныя палкі адмовіліся рухацца, пакуль ім не заплоцяць.

* – Уваходзьце! (польск.)

** – Вітаю! Не жадаеце пакаштаваць віна? (польск.)

*** – Дзякуй, не адмоўлюся. (польск)

Дмитрий Басков: «Действительно, у Паре, Принса, Тэйлора, Морроу существует желание выступать за сборную Беларуси»

 

 

Фота: ХК «Дынама».

 

Другие посты блога

28 апреля 2020, 08:35