Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Футбольны свет падтрымлівае Украіну: ад Ліверпуля да Сафіі і Батумі

Футбольны свет падтрымлівае Украіну: ад Ліверпуля да Сафіі і Батумі

Разам!

Автор — Бэзавы Кіт
21 февраля 2022, 09:26
Футбольны свет падтрымлівае Украіну: ад Ліверпуля да Сафіі і Батумі

Тэма Украіны ў пачатку 2022 года стала адной з самых абмяркоўваемых ва ўсім свеце праз паведамленні заходніх СМІ і афіцыйных асоб аб магчымым шырокамаштабным ўварвані РФ.

У падтрымку Украіны ў многіх гарадах Еўропы выходзілі людзі. Зрэшты, гэтым жэсты не заканчваліся. Фота з акцыі салідарнасці беларусаў Познані.

Яшчэ 16 лютага на Дзень яднання ў грузінскім Батумі падсвяцілі стадыён у колерах украінскага сцяга.

Падчас чарговага тура чэмпіянатаў у Англіі на стадыёнах заўважылі як мінімум два ўкраінскія сцягі. Фота сіне-жоўтага сцяга на «Энфілдзе» і на матчы «Сток Сіці» з Чэмпіёншыпа.

Банер «падтрымайце Кіеў» быў і на матчы бельгійскага вышэйшага дывізіёна «Шарлеруа» – «Роял Уніён».

Маштабнай акцыяй у падтрымку Украіны адзначыліся ультрас балгарскага клуба «Леўскі», якія разгарнулі сіне-жоўты сцяг на матчы з «Лакаматывам» Плоўдзіў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты