Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Расійскія акупанты абстрэльваюць ужо і футбольныя стадыёны. Жудасныя кадры наступстваў на пляцоўцы чарнігаўскай «Дзясны»

Расійскія акупанты абстрэльваюць ужо і футбольныя стадыёны. Жудасныя кадры наступстваў на пляцоўцы чарнігаўскай «Дзясны»

Нават пасля такога «Спорт вне политики»?

Автор — Бэзавы Кіт
11 марта 2022, 10:45
2
Расійскія акупанты абстрэльваюць ужо і футбольныя стадыёны. Жудасныя кадры наступстваў на пляцоўцы чарнігаўскай «Дзясны»

Нават пасля такога «Спорт вне политики»?

Украіна працягвае абарону ад расійскіх захопнікаў. Кожны дзень грамадзянскае насельніцтва і інфраструктура ўкраінскіх гарадоў аказваецца пад бамбардзіроўкамі. Краіна нясе вялічэзныя страты.

Гэтым разам сур’ёзнае пашкоджанне ў выніку абстрэлу расейскай арміяй атрымаў стадыён «Дзясны» імя Юрыя Гагарына ў Чарнігаве.

«Ужо трэці раз маскальскія акупанты абстралялі найбольш небяспечны ў горадзе ваенны інфраструктурны аб’ект-стадыён нашай роднай каманды. На фота наступствы начнога авіябамбардзіроўкі.

Але мы ўсё зможам адбудаваць, мы станем толькі мацней і лепш, а вам, суседзі, жыць з гэтым усё жыццё. Перамога за праўдай! Перамога за Украінай», – гаворыцца ў заяве «Дзясны».

7 сакавіка стадыён ужо абстрэльваўся рускімі войскамі.

Дарэчы, у Чарнігаве змагаецца трэнер «Дзясны-U19» Аляксандр Зуб. Ён з першых дзён вайны абараняе свой родны горад!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты