Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/«Спадзяюся, вусаты прызаве яго ў армiю». Сыход Шкурына з ЦСКА адазваўся ў расiйскiх заўзятараў – у каментарах панаваў хэйт

«Спадзяюся, вусаты прызаве яго ў армiю». Сыход Шкурына з ЦСКА адазваўся ў расiйскiх заўзятараў – у каментарах панаваў хэйт

Автор — Tribuna.com
6 сентября 2022, 08:22
2
«Спадзяюся, вусаты прызаве яго ў армiю». Сыход Шкурына з ЦСКА адазваўся ў расiйскiх заўзятараў – у каментарах панаваў хэйт

Фанаты ЦСКА ва ўсёй красе.

5 верасня ў кар’еры беларускага форварда Іллі Шкурына адбылося шмат падзей. Свабодны спартсмен паспеў скончыць арэнду ў польскiм «Ракуве» (дзе яму папросту не давалі гуляць), прыпынiць кантракт з маскоўскiм ЦСКА, скарыстаўшыся такой магчымасцю ад ФІФА, i перайсцi ў новую каманду – «Макабі» Петах-Ціква з Д2 Iзраiля.

Чаму Iлля не захацеў вяртацца ў Расію, цалкам зразумела – з-за рашучай пазіцыі гульца адносна беларускіх уладаў і расійскага нападу на Украіну гэта было б i небяспечна, i ўвогуле cупраць усяго, за што Шкурын стаiць. Але фанаты ЦСКА засталіся вельмі незадаволенымі ўчынкам беларуса. Навіна пра прыпыненне пагаднення ў афіцыйным Telegram-канале ЦСКА сабрала блiзу тысячы негатыўных рэакцый і 300 хэйт-каментароў (пасля чаго ў клубе iх закрылi).Вось некалькі допісаў, якія ў цэлым адлюстроўваюць стаўленне заўзятараў да ўжо былога форварда каманды.

Заўвага для фанатаў ЦСКА: апісанне Аляксандра Лукашэнкі прыметнікам «усатый» можа быць расцэнена беларускімі сілавікамі як яго абраза – за гэта па артыкуле 368 КК РБ могуць пазбавiць волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Сярод хэйту былі ўсё ж такі і рэдкiя галасы, якія разумелi становішча гульца і яго грамадскую пазіцыю.

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты