О духе времени
Блог

Сiмвалам расiйскiх катаванняў пад Харкавам стаў жоўта-блакітны бранзалет на руцэ забiтага – аказалася, гэта быў баксёр, якi абараняў Радзiму 8 гадоў

Фота, што абляцела iнтэрнэт.

11 верасня байцы Узброеных сiл Украiны вызвалілі горад Ізюм у Харкаўскай вобласці, які знаходзіўся пад расійскай акупацыяй з 1 сакавіка. Праз некалькі дзён, 15 верасня, у лесе побач з горадам быў знойдзены новы доказ ваенных злачынстваў расійскай арміі – масавае пахаванне з 445 могілак грамадзянскіх асобаў, у тым лiку дзяцей, і адной брацкай магілы байцоў УСУ.

Падчас эксгумацыі целаў высветлілася, што 99% – з прыкметамі гвалтоўнай смерці: звязаныя рукі за спіной, вяроўка на шыі, пераломы, адрэзаныя часткі цела. А фотасiмвалам катаванняў стаў кадр рукі з жоўта-блакітнымi бранзалетамi. Здымак з хэштэгам #IzyumMassacre стаў масава распаўсюджвацца ў iнтэрнэце (калi вы хочаце ўбачыць арыгiнал, нацiснiце на выяву нiжэй, аднак гэта можа вас устурбаваць).

19 верасня стала вядома імя загінулага – 36-гадовы Сяргей Сава, якога па татуіроўках апазнала жонка Аксана. На наступны дзень Федэрацыя бокса Украіны паведаміла, што Сяргей быў чэмпіёнам краіны сярод юнакоў i КМС па боксе.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ukrainian Boxing Federation (@ukrboxing)

Сяргей нарадзіўся ў Нікопалі, што ў Днепрапятроўскай вобласці. Ён абараняў Украіну з 2014 года, калi з дапамогай Расii сепаратысты распачалi баявыя дзеяннi на Данбасе. Праз год Cяргей дэмабілізаваўся, пасля чаго падпісаў кантракт з 93-й асобнай механізаванай брыгадай «Халодны Яр» і працягнуў службу на пасадзе старэйшага стралка. За ўзорную службу быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. А з бранзалетамi не расставаўся ўсе восем гадоў службы – таму што iх бацьке падарылi дзецi Марат i Элiна.

https://s5o.tribuna.com/storage/dumpster/7/dd/18c26f28765ab7ce692aec994eab2.jpg

– 24 лютага яго з пабрацімамі адправілі абараняць межы Харкаўскай вобласці. У красавіку ён знаходзіўся на Ізюмскім напрамку. Мы заўсёды трымалі сувязь, і муж быў са мной шчырым, дзяліўся ўсім перажытым. Сяргей тлумачыў, што мусіць ваяваць і не можа пакінуць пабрацімаў, – узгадвае ўдава Савы.

Апошні раз Сяргей размаўляў са сваёй жонкай раніцай 19 красавіка. Тады ён расказаў, што праз 3-4 дні іх будзе накрываць авіяцыя, а да гэтага па іх біла артылерыя і ішлі танкі.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные