Tribuna/Баскетбол/Блоги/Жыве Беларусь!/Апошнім часам па-беларуску ў спорце размаўляюць усё больш – Леўчанка далёка не першая, хто пачаў карыстацца роднай мовай

Апошнім часам па-беларуску ў спорце размаўляюць усё больш – Леўчанка далёка не першая, хто пачаў карыстацца роднай мовай

Ва ўсіх свая матывацыя.

Автор — Tribuna.com
2 ноября 2022, 09:02
Апошнім часам па-беларуску ў спорце размаўляюць усё больш – Леўчанка далёка не першая, хто пачаў карыстацца роднай мовай

У першай палове верасня баскетбалістка Алена Леўчанка, якая цяпер жыве ў Грэцыі, у сваім Instagram распавяла пра гісторыю, якая з ёй адбылася ў расійскай амбасадзе. Спартсменка па просьбе супрацоўніка пачала размаўляць па-беларуску, чым здзівіла службоўца.

У хуткім часе Леўчанка пачала весці на беларускай мове і свае сацсеткі. Першы пост па-беларуску выйшаў 10 верасня. Там баскетбалістка прызналася, што сумавала па Грэцыі, якая «пакуль застаецца маленькім адчуваннем дома ўдалечыні ад дома».

З тых пор Алена чаргуе ў Instagram беларускую мову з англійскай.

Леўчанка стала не першым прадстаўніком белспорту, які апошнім часам перайшоў на беларускую мову. Хто са спартсменаў зрабіў гэтак жа і што іх на гэта натхніла?

Крышачку раней за Леўчанка мовай стала карыстацца яе былая паплечніца па зборнай Беларусі. Свой першы цалкам беларускі пост у Instagram Сныціна зрабіла 6 жніўня.

Першы час баскетбалістка чаргавала дзве мовы на сваёй старонцы, а потым стала пісаць выключна па-беларуску. Матывацыю свайго ўчынку Сныціна практычна ніяк на каментавала, але, мабыць, на яе так паўплывала камунікацыя з беларускай дыяспарай.

«Мяне шыбанула, і я пачала пісаць пасты, каментары і паведамленні на мове. Працэс не хуткі. Прыходзілася перакладаць у слоўніку кожнае другое слова. Цяпер ужо лепей – кожнае дзясятае толькі», – іранізавала Кацярына ў сваім Instagram.

Кікбаксёр пачаў актыўна карыстацца беларускай мовай увесну 2022-га, калі апынуўся ў Польшчы. Па прызнаннi Ганіна, пераход не быў адмысловым.

«Унутрана быў гатовы да гэтага, ёсць некалькі беларускіх вучняў. Яшчэ ў Мiнску спрабаваў перапіскі весці на беларускай мове. Зараз пайшоў размаўляць на мове са сваімі беларускамоўнымі вучнямі – i вось перайшоў. Гэта не быў намер», – распавядаў Іван.

Ганін прызнаўся, што зараз яму складана чытаць кнігі, але ён робіць поспехі. Пасля некалькіх месяцаў практыкі спартсмен пачаў думаць па-беларуску ды нават даў інтэрв’ю на роднай мове.

Апошні пост у Instagram па-руску кікбаксёр напісаў 23 чэрвеня.

Праз два месяцы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расii ва Украіну пачаў карыстацца беларускай мовай гулец казахстанскага «Ардабасы».

«Я вырашыў больш выкарыстоўваць сваю родную мову, таму што ўсё расейскае зараз (заўсёды) мае негатыўную афарбоўку. [На фота паказана, як] мы сядзелі ў кавярні, i пакуль я піў каву, [дачка] Ніна чытала аб жудасных злачынствах Расіі (у арыгінале назва напісана з маленькай літары – заўв. Tribuna.com) ва Украіне. Як добра, што яна [дачка] яшчэ нічога не разумее, хацеў б i я так хаця б на ледзь-ледзь», – напісаў Садоўскі ў Instagram.

Гэта пакуль апошні пост футбаліста ў сацсетках.

Садоўскі не адзінокі ў белфутболе. У адным са сваіх інтэрв’ю гулец «Коласа» Золатаў параўноўваў Украіну з Беларуссю і стасункі гэтых краін з роднымі мовамі.

«Мы з жонкай ездзілі адпачываць ва Украіну больш за пяць гадоў таму і размаўлялі пра тое, як крута, што яны [украінцы] размаўляюць на сваёй мове. І я задаваўся пытаннем: чаму ў нас няма такога? Мы па сутнасці такія ж, як рускія, як расіяне. Нас нічога не адрознівае. У нас толькі валюта іншая, прэзідэнт іншы і называемся па-іншаму. А мова тая ж, людзі паводзяць сябе гэтак жа. Хацелася б, каб у нас была хоць нейкая асаблівасць, каб мы адрозніваліся. Каб у нас была свая мова, свая гісторыя. Каб у нас не было такой моцнай залежнасці ад Расіі», – распавядаў Золатаў.

З красавіка Мікалай карыстаецца ў Instagram выключна беларускай мовай.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці пасля пачатку вайны ва Украіне пачаў карыстацца мовай і ў iнтэрнэце, і ў жыцці. Калі меркаваць па сацсетках, Апейкін зрабіў пераход у красавіку.

З чэрвеня былы генеральны дырэктар БАТЭ і прадстаўнік БФСС вядзе свой Instagram па-беларуску. Больш за тое, там можна знайсці нават вершы. У апошнія дні Залеўскi актыўны ў сваёй творчасці. Пад сумесным фота з Аляксандрам Хацкевічам функцыянер апублікаваў аптымістычны верш.

А вось крыху свежай філасофскай лірыкі са Львова.

Другие посты блога

Все посты