Tribuna/Баскетбол/Блоги/О духе времени/«Я не хаваю свой твар за белым сцягам, таму што я не забойца». Украінскія жанчыны запусцілі флэшмоб супраць удзелу ў АГ-2024 расіян – #WhiteFlagKillerTag
Відэа

«Я не хаваю свой твар за белым сцягам, таму што я не забойца». Украінскія жанчыны запусцілі флэшмоб супраць удзелу ў АГ-2024 расіян – #WhiteFlagKillerTag

Яны супраць!

Автор — Бэзавы Кіт
19 марта 2023, 17:18
«Я не хаваю свой твар за белым сцягам, таму што я не забойца». Украінскія жанчыны запусцілі флэшмоб супраць удзелу ў АГ-2024 расіян – #WhiteFlagKillerTag

У Інстаграме набірае абароты кампанія супраць удзелу расіян на АГ-2024 у Францыі. Яе запусціла дабрачынная арганізацыя «Землячки. Ukrainian Front», якая дапамагае жанчынам на вайне:

«Мы ўсе бачылі ўзнагароджанне расіян на прэміі Оскар. На Міс-Сусвет 2022 была дапушчана да ўдзелу прадстаўніца Расіі.

Наперадзе Алімпійскія Гульні 2024 года. Алімпійскай камітэт плануе дапусціць расіян да ўдзелу ў гульнях пад »нейтральным белым сцягам». Мы – супраць!

Падтрымайце флэшмоб #WhiteFlagKillerTag – падтрымайце незалежнасць Украіны 🙂

1. Запішы відэа з белым лістом у руках са словамі: «Я не хаваю свой твар за белым сцягам, таму што я не забойца»

2. Выкладзі ў сацсеткі з хэштэгам: #whiteflagkillertag #bachcorrupted #IOC

3. Адзначце старонку @zemliachky.ukrainian_front і @olympics для распаўсюджвання.

Пакуль расійскія спартоўцы падтрымліваюць генацыд Украіны – украінскія спартоўцы абараняюць родную зямлю».

На 19 сакавіка відэа набрала 240 000 праглядаў і 5 600+ падабаек.

Другие посты блога

Все посты