Tribuna/Футбол/Блоги/Эстонскі футбол/Першы і другі тур эстонскай Прэміўм лігі - 2016

Першы і другі тур эстонскай Прэміўм лігі - 2016

Самымі галявымі былі гульні дзе талінская Флора накіда 6 мячоў навічку лігі Тарвасу з Ракверэ, што славіцца сваімі каўбаскамі і нічыя ў дэрбі рускамоўнага рэгіёну Эстоніі, дзе Транс з Нарвы і Калеў з Сіламяе (там, дарэчы жыве шмат беларусаў), забілі кожны па 3 мячы.

Автор — Ігар Случак
10 марта 2016, 11:26
5

У першым туры эстонскага чэмпіянату было забіта 11 мячоў - у сярэднім 2,2 мячы за гульню. Гэта ніжэй за звычайную рэзультатыўнасць гульняў чэмпіянату.

У гульні флагманаў сталічных Флоры і Лівадыі адбыўся і зусім рэдкі выпадак - нулявая нічыя. Сенсацый у туры не адбылося - прайгралі тыя, хто і павінен быў.

Тарту Таммека размясцілася на высокай для сябе 4 пазіцыі ў табліцы. Узначальваюць табліцу гарадская каманда Пярну, талінскі Інфанэт і Калью з Нымме.

 

Наступны тур пачаўся ўжо 8 сакавіка.

У 2-м туры эстонскага чэмпіянату было забіта 18 галоў - у сярэднім 3,6 мяча за гульню, што кажа аб тым, што ў параўнанні з 1-м турам Прэміўм-ліга вяртаецца да сваёй традыцыйнай рэзультатыўнасці.

Самымі галявымі былі гульні дзе талінская Флора накіда 6 мячоў навічку лігі Тарвасу з Ракверэ, што славіцца сваімі каўбаскамі і нічыя ў дэрбі рускамоўнага рэгіёну Эстоніі, дзе Транс з Нарвы і Калеў з Сіламяе (там, дарэчы жыве шмат беларусаў), забілі кожны па 3 мячы.

Тарту Таммека размясцілася на небывалай для сябе 3-й пазіцыі ў табліцы (па ачкам - 2-й, разам з Флорай), перамогшы гарадскую каманду Пайдэ - хочацца спадзявацца, што гэты год будзе для каманды незвычайным і яна не будзе цягнуцца ў канцы табліцы балансуючы на мяжы вылету з лігі.

Невялікай няспадзяванкай можна назваць перамогу талінскага Інфанэта над Калью - усё ж каманда з Нымме лічыцца адным з кантурэнтаў талінскіх Флоры і Лівадыі, эстонскіх аналагаў БАТЭ і Дынама-Мінск. Такі, так бы мовіць, мясцовы Шахцёр.

Але вялікая неспадзяванка ў тым, што той жа Інфанэт зараз адзінаасобны лідар чэмпіяната і мае 6 ачкоў з 6 магчымых - цікава чэмпіянат пачаўся!

Бамбардзірам пасля 2-х тураў з'яўляецца фін з Флоры Сакары Тукіайнен, што паспеў ужо 5 мячоў супернікам накідаць.

Наступны тур пачнецца ўжо 12 сакавіка.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты