Агляд 3-га тура эстонскай Прэміўм лігі
У 3-м туры эстонскага чэмпіянату было забіта 17 галоў (на 1 менш чым у папярэднім) - у сярэднім 3,4 мяча за гульню - добрая рэзультатыўнасць, асабліва, калі параўноўваць з беларускім чэмпіянатам і катаннем ваты яго ўдзельнікамі. Флора хоць па ліку і выйграла буйна Транс з рускай сталіцы Эстоніі Нарвы, але апошнія 2 мячы былі забітыя толькі ў канцы гульні. Асабліва напружана назіраць за такой гульнёй, калі на яе яшчэ і стаўка зроблена.
У 3-м туры эстонскага чэмпіянату было забіта 17 галоў (на 1 менш чым у папярэднім) - у сярэднім 3,4 мяча за гульню - добрая рэзультатыўнасць, асабліва, калі параўноўваць з беларускім чэмпіянатам і катаннем ваты яго ўдзельнікамі.
Самай галявой была гульня дзе Калеў з эстонскай сталіцы беларусаў Сіламяе накідаў 4 мячы гарадской камандзе Пярну.
Тарту Таммека, нажаль, вяртаецца да сваёй традыцыйнай гульні - атрымала ад прэтэндэнта на медальную тройку талінскага Інфанэта 4 безадказныя мячы.
Даволі складана перамагла талінская Левадыя каманду з Пайдэ - 1:0 для лідэра чэмпіяната вельмі няўпэўненая перамога над далёка не моцнай камандай.
Складана пачаў гульню Нымме Калью з навічком ракверскім Тарвасам. Маладыя бычкі першымі забілі гол, але ў выніку ўсё ж прайгралі 3:1.
Флора хоць па ліку і выйграла буйна Транс з рускай сталіцы Эстоніі Нарвы, але апошнія 2 мячы былі забітыя толькі ў канцы гульні. Асабліва напружана назіраць за такой гульнёй, калі на яе яшчэ і стаўка зроблена.
Фіна-бамбардзіра лігі Сакары Тукайнена, што ў мінулым туры зрабіў пентатрык у асноўным складзе Флоры не было - ён выйшаў на замену толькі на 84-й хвіліне і нічога зібіць не паспеў.
Турніраная табліца набыла звычайны выгляд, дзе першыя 3 месцы дзеляць паміж сабой традыцыйныя лідары: Інфанэт-Флора-Левадыя. Таммека пачала апускацца на дно і ўжо на 6-м месцы.
Наступны тур пачнецца ўжо 18 сакавіка.