Tribuna/Футбол/Блоги/Фэйрплэй/Футбол і вайна

Футбол і вайна

Красава працягвае дакумэнтаваньне жудасаў нашых часоў. Гэтым разам - пра вайну. У ім зоркі футбола і бежан_кі з Украіны адказваюць на пытаньні і дзеляцца ўласным досьведам. Паказваецца рэакцыя на вайну футбольнае экасыстэмы.

Блог — Фэйрплэй
Автор — xBazyl
21 апреля 2022, 13:41
Футбол і вайна

Раніца 24 лютага 2022 года пачалася з эскалацыі Расейскай Федэрацыяй вайны супраць Украіны.

З таго моманту жыцьці мільёнаў людзей зьмяніліся назаўжды: зруйнаваныя шматлікія гарады, тысячы людзей забітыя, згвалтаваныя, зьніклыя, гвалтоўна вывезеныя на тэрыторыі краін-агрэсараў. Больш за 12 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы і шукаць прытулку ў іншых краінах ці частках Украіны.

Як было адзначана ў Заяве Human Constanta аб сытуацыі ва Украіне - мы выступаем супраць, вайны выказваем салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе за суверэнітэт і адстойванне сваёй тэрыторыі.

І толькі цяпер у нас знайшліся нейкія рэсурсы, каб напісаць нешта ў гэты блог.

Ці памятаеце вы наш пост пра фільм ад Красавы пра Беларусь «Когда футбол - это политика»? (больш за 1 мільён праглядаў - глядзець тут) Цяпер ён зрабіў фільм «ЯРМОЛЕНКО. ВОЙНА. Почему МОЛЧАТ ФУТБОЛИСТЫ В РОССИИ». Красава працягвае дакумэнтаваньне жудасаў нашых часоў. Гэтым разам - пра вайну. У ім зоркі футбола і бежан_кі з Украіны адказваюць на пытаньні і дзеляцца ўласным досьведам. Паказваецца рэакцыя на вайну футбольнае экасыстэмы.

Асабліва важна, што паказаныя гісторыі пра людзей зь інваліднасьцю, дзяцей (шмат зь іх выязджаюць без суправаджэньня бацькоў ці блізкіх), жывёлаў.

Моцны прыклад таго, як чалавек выкарыстоўвае сваю плятформу, каб данесьці інфармацыю да складанадаступнае аўдыторыі - ютуб-канал на больш чым 1 мільён падпісант_ак.

78 хвілін. Каля мільёна праглядаў за пару дзён.

Вэрдыкт: must-see.

⚠️ Trigger Warning ⚠️ Відэа ўтрымлівае кадры з мейсцаў баявых дзеяньняў.

#фэйрплэй #футбол #StopWarInUkraine #FootballPower #смотреть

Лучшее в блогах
Больше интересных постов