Трибуна

Лiдары ЧБ раптоўна падзялілiся рэцэптам з памідорамі – i запусцілi ў белфутболе кулінарны флэшмоб (БАТЭ i «Крумкачы» ў справе)

Смачна есцi.

БлогBegаныч
АвторБэзавы Кіт
17 сентября, 11:33
0
Лiдары ЧБ раптоўна падзялілiся рэцэптам з памідорамі – i запусцілi ў белфутболе кулінарны флэшмоб (БАТЭ i «Крумкачы» ў справе)

Незвычайны кулінарны двіж запусціўся ў сацыяльных сетках фуьбольных клубаў Беларусі. А пачалося ўсё з Энэргетыка-БДУ». У Telegram-канале цяперашнiх лiдараў ЧБ з’явіўся вельмі дзіўны пост – спасылка на рэцэпт вяленых памідораў. Актуальны клопат пра падпісчыкаў, у якіх ёсць агародзік.

На жаль, праз 20 хвілін гэты пост знік. Аднак іншыя спартыўныя клубы вырашылі падтрымаць калег ужо сваімі любімымі рэцэптамі страў.

БАТЭ даслаў у Viber-чаце рэцэпт сырнікаў на манцы.

«Крумкачы» адказалі ўкраінскім баршчом з грэнкамі.

«Тарпеда-БелАЗ» прапанаваў заўзятарам у нядзелю прыгатаваць шарлотку з яблыкамі.

Заляцела ў рух нават каманда па футболе амерыканскiм – яна прапанавала карысныя кабачковыя аладкi.

Як вам прапановы?

Другие посты блога