Tribuna/Футбол/Блоги/АЛФ/Мой Стамбул

Мой Стамбул

Лобатый Александр, руководитель команды «Железнодорожник», делится своими воспоминаниями о финале Кубка АЛФ 2009. Это стоит прочесть и прочувствовать.

Блог — АЛФ
Автор — fc_minsk_galaxy
13 декабря 2014, 12:03

"Некоторые люди считают, что футбол – это дело жизни и смерти.

Я совершенно разочарован их позицией.

Могу сказать, что футбол намного, намного важнее"

Біл Шэнклі, легенда футбольнага клуба "Ліверпуль"

 

Дадзеная гісторыя заснавана на рэальных хімічных працэсах, якія адбываюцца ў галаве аўтара.

Я не ведаю, як дадзеныя думкі былі сабраны ў гэты тэкст. Але напэўна змагу растлумачыць чаму.

У 2005 годзе ў фінале Лігі Чэмпіёнаў сустракаліся "Мілан" і "Ліверпуль". Пасля першай паловы матча італьянскі клуб вёў 3:0. У другім тайме "Ліверпуль" за 6 хвілін зраўняў лік і перамог у тым фінале па пенальці. Дадзены фінал увайшоў у летапіс як найлепшы за ўсю яе гісторыю.

Але цікава зусім не гэта. Цікава, што існуюць розныя версіі таго, што адбывалася ў перапынку матча. Яны ўсе праўдзівыя, таму што вера не патрабуе праверкі, гісторыя з'яўляецца праўдай толькі таму, што ты ў яе верыш.

Праўдай у той вечар было тое, што фанаты "Ліверпуля" у перапынку запелі свой гімн - "you'll never walk alone". Песня аб тым, што заўсёды трэба біцца да канца, ісці наперад, нават калі ўсе твае мары зломлены, будучыні няма і сіл амаль не застаецца. Песня аб тым, як трэба працягваць ісці скрозь дождж і вецер, таму што ў любым выпадку пасля дажджу ты ўбачыш сонца і пачуеш песню жаўрука. Песня аб тым, што з недзеяй у сваім сэрцы, са змаганнем да самага канца ты ніколі не застанешся адзін.

Каманда пачула, як громка, як моцна пела палова стадыёна ў Стамбуле дадзеную песню. Капітан Стывен Джэрард выйшаў на сярэдзіну распранальні і сказаў: "Мы не можам сёння прайграць". Астатнія словы былі лішнія. Яны змагаліся за сваіх прыхільнікаў, яны паказалі нечалавечую сілу волі, яны не здаліся ў той момант, калі здацца было прасцей за ўсё…

Але у звычайнай гісторыі дадзены футбольны цуд будзе выражаны ў простым інфармацыйным кодзе:

25.05.2005. Мілан – Ліверпуль 3:3 (пен. 2:3).

14 літар. 12 лічбаў. 5 кропак. Дзве дужкі. Адзін працяжнік. Адно двукроп'е.

Маю гісторыю можна было расказаць такім жа чынам. Набярыце адраснам радку свайго браузэра наступныя сімвалы

Праматайце нямнога ўніз і знайдзіце паведамленне ад 15.11.2009, дзе будзе зашыфраваны дадзены тэкст:

Ветра-08 – Дорожник 0-0(0-0) пен. 2-4

16 літар. 8 лічбаў. Чатыры рыскі. Дзве дужкі. Адзін працяжнік.

Усяго дадзенае паведамленне утрымлівае 465 літар і 26 лічбаў.

Дадзеную гісторыю можна прадставіць як 465 літар і 26 лічбаў.

Словы – гэта інфармацыйны код, які апісвае канкрэтную з'яву. Дадзеную з'яву можна кадзіраваць па-рознаму, кожны код нясе ў сябе пэўную функцыю. Функцыя майго інфармацыйнага кода – не даць сабе забыць пра нешта вельмі важнае, што адбылося 15.11.2009. Тады ў якасці ўзнагароды я атрымаў новы шыфр, які запісаў у той жа дзень і ў той жа тэме.

Дадзеную гісторую трэба пачынаць з года гэтак 2005. Гэта быў апошні год, калі я думаў аб нейкіх сваіх футбольных перспектывах, тады палову нашай каманды перавялі ў дубль тады яшчэ добрай каманды "Зорка ВА-БДУ", палову распусцілі. Тыя, хто валодаў моцным характарам спрабаваў яшчэ зачапіцца за дзіцячую мару прафесійнага футбола, астатнія пачалі займацца тым, чым займаюцца ўсе людзі: вучыцца, працаваць, выдумваць нейкія новыя гарызонты і спрабаваць да іх дайсці, шукаць і не знаходзіць шчасця. Да, і яшчэ ў той год памёр наш сябра, чалавек, з якім я займаўся ўсе свае 10 год, Лашко Аляксандр. Добры быў хлопец, зрэшты, як і ўсе. Няшчасны выпадак. Напэўна, гэта ўсё, што я магу сказаць пра гэтага чалавека.

Не сказаць, што наш калектыў быў вельмі дружны, не сказаць, што мы заўсёды трымаліся разам. Не. Кожны пачаў жыць сваім жыццём.

Я вельмі цяжка перажываў сваё развітанне з футболам. Разумееце, футбол – гэта працэс у якім ваша цела і ваша свядомасць знаходзяцца ў стане абсалютнай свабоды і творчасці. У цябе ёсць рамкі толькі футбольнага поля, ты можаш удасканальвацца кожную хвіліну і гэтай свабоды табе ніколі не будзе многа. І калі кожны дзень ты бачыў трэніроўку або нейкі матч як праяўленне дадзенай свабоды і творчасці, табе вельмі балюча развітацца з гэтым…

Але так выйшла і хопіць аб гэтым.

У 2007 годзе ў Мінску з'явілася любіцельская ліга, якая назвала сябе "Асацыяцыя любіцельскага футбола". Адначасова з гэтым стварылася наша каманда. Я не буду распавядаць працэс фарміравання ЛФК "Дарожнік", адзначу толькі што ў 2009 годзе ў нашым складзе лічылася 8 (потым колькасць дайшла і да 15, але не шмат з іх хадзілі на гульні) чалавек з маладзёжнага складу "Зоркі ВА-БДУ" 1988 года нараджэння. Наяўнасць кожнага ў складзе з'яўляецца прадметам майго і Вовінага гонару. Вова – гэта той чалавек, які заснаваў гэтую каманду, з якім мы збіралі па крупіцах гэтых людзей, з якім мы кіравалі "Дарожнікам". Вова адзін з маіх найлепшых сяброў.

У мяне заўсёды дадзеная каманда асацыявалася з магчмасцю рэалізаціі тых страчаных дзіцячых мар, той несправядлівасцю, з якой мы сутыкнуліся, калі прымалі рашэнне аб заканчэнні футбольнай кар'еры, з той першай смерцю ў 17 год. З тым, што нам назаўсёды прыйшлося развітацца з дзяцінствам. Таму ЛФК "Дарожнік" – гэта мой пакой, мае першыя цацкі, мой фотаальбом з дзіцячымі фатаздымкамі. Гэта маё сапраўднае, чыстае, вернае, неверагодна прыгожае ілюзорнае існаванне.

Так лічыў не толькі я. Я ведаю, што ўсе гэтыя 8 чалавек думалі так жа. А астатнія, хто быў побач, разумелі, як для нас важна атрымаць перамогу. Нам было неабходна даць па мордзе свету, які сціскаўся ў той час вакол нас так хутка і так балюча..

Перамагчы зараз, у дадзеным стане. Мы шукалі перамогі. І мы яе знайшлі.

Гэта быў кубак АЛФ-2009. Мы прайшлі некалькі стадый гэтага турніра і выйшлі ў фінал, дзе нас чакала "Ветра-08". Дадзеная каманда на той час была самай моцнай у АЛФ і не прайгравала на працягу 1,5 год. Яны нагадвалі нейкую машыну па знішчэнню, перад фіналам нам прадракалі паражэнне з лікам "0:7", бо мы не паказвалі добрых рэзультатаў у чэмпіянаце, а ў кубке дайшлі да фінала вельмі цяжка ( у чвэрцьфінале і паўфінале перамаглі па пенальці).

Фінал быў назначаны на 15.11.2009. Гэта роўна праз 4 гады і тры дні пасля смерці Сані. Усе мы разумелі, што гэта значыць. Наш сусвет вызываў нас на дуэль. Гэта была вайна за нашыя мары.

Тры дні да фіналу я спаў па некалькі гадзін. Мы сустрэліся з Вовай за дзень да матча і не маглі ніяк размаўляць аб чым-небудзь, акрамя тактыцы, складзе на гульню, аб матывацыі, аб тым чалавеку, які гніў пад зямлёй у Калодзішчах…

У ноч перад гульнёй я не спаў. Недзе ў 2 гадзіны я пайшоў да сваёй дзяўчыны і застаўся там. Я думаў, што ў мяне атрымаецца паспаць хаця б некалькі гадзін. Я не змог. Маё сэрца калацілася як верталёт.

Раніцай яна сказала, што не паспявае на футбол, таму што ёй доўга збірацца.

На матч прыйшлі нашы сябры, адзін з хварэючыў гулякоў глядзеў фінал з тэмпературай 39. На матч прыйшоў мой бацька, бацька Вовы і Андрэя Новіка. Мы не прасілі іх прыйсці. Яны проста адчувалі тое, што нам ТАК патрэбна гэта падтрымка. Усяго 70 хвілін.

А яна не паспявала сабрацца.

Здавалася, што на мяне глядзіць увесь сусвет. Мой сусвет. Гэта быў мой іспыт і я не мог сёння быць у стане чалавека, які прайграў. Гэта быў галоўны дзень майго жыцця. Гэта была бойка за маё дзяцінства, за права верыць у цуд.

А яна не паспявала на яго сабрацца.

Заўсёды перад матчам мы станавіліся ў круг, абняўшы адзін аднаго, і я або Вова традыцыйна нешта казалі. Як правіла гаворка ішла аб нейкіх тактычных задачах, рэдка закраналі нейкія матывацыйныя словы. Нашыя выступы заканчваліся громкім словам "Дарожнік", на што ўся каманда хорам адказвала нешта накшталт "Гэй!"

Перад фіналам Вова адчуў, што менавіта мне трэба будзе нешта казаць. Адчуваў гэта і я. На парах, дома, на вуліцы, разам са сваёй дзяўчынай я прапрацоўваў кожнае слова ў сваёй галаве і недзе за тыдзень мая "формула перамогі" была гатовая:

"Сябры! Сёння я выйду на матч свайго жыцця, я ўпэўнены, што Вы - таксама. Гэта спроба даказаць майму сусвету, што нішто не зможа мяне перамагчы, калі я не апускаю рукі, калі я змагаюся да самага канца. Зараз мы стаім у крузе перад матчам. Жывыя і здаровыя. 14 кіламетраў адсюль у зямлі ляжыць і гніе чалавек. Чалавек, якому я хачу прысвяціць дадзеную перамогу. Разумееце, я не магу сёння прайграць, мы не можам сёння прайграць, таму што інакш няма аніякага сэнсу ў тым, што мы зрабілі. Сэнс толькі ў тым, што зараз мы стаім тут, а ён ляжыць там. Усё залежыць толькі ад нас. Дарожнік! Гэй!"Што у меня атрымалася сказаць? Нешта накшталт "Сябры! зараз мы стаім тут, а недзе пад Мінскам гніе чалавек…" Вова выратаваў. Ён крыкнуў "Дарожнік" і гэтае "Гэй" усёй камандай ужо было перамогай. Я ведаў, што мы атрымаем кубак.

Мы яго атрымалі.

… апошні пенальці, наш кіпер адбівае ўдар і мы бяжым з сярэдзіны поля да яго.

Вазьміце ласцік. Зайдзіце ў маю галаву. Пачніце сціраць усё, што вы бачыце. Першая трэніроўка, першая "пяцёрка" у школе, першае каханне, першы пацалунак, першы сэкс. Першыя заробленыя грошы, першы расвет, першыя вершы і песні… сцірайце з лёгкасцю ўсе словы "Саша, ты лепшае, што адбывалася ў маім жыцці", "сябра! падай на хлеб…я не п'яны, я проста хачу есці", "я ганаруся тым, што маю такога сына" і яшчэ вельмі шмат. Сцірайце самы жудасны боль, самую цяжкую смерць. Сцірайце мой ідэальны сусвет, жаданне бясконцага кахання, усе хрысціянскія запаведзі. У рэшце рэшт, сатрыце фразу "я не паспяваю сабрацца".

Сцірайце ўсё.

Зараз, калі Вы будзеце глядзець на тое, што засталося ў маёй галаве, Вы ўбачыце як 13 чалавек ад сярэдзіны поля бягуць да брамніка і какафанічна крычаць ад шчасця. Вы ўбачыце, як яны пачалі абдымацца. Дарэчы, толькі тут вы можаце ўбачыць слязу на твары майго бацькі. Вы ўбачыце шампанскае, словы Вовы "мы гэта зрабілі". Зараз, калі Вы гэта ўяўляеце, магчыма, Вы ўбачыце і мае слёзы.

Гэта ўсё, што ў мяне застанецца назаўсёды. Мы адваявалі сваё дзяцінства, свой дзіцячы пакой, свае цацкі, свой фотаальбом.

Але гэта не канец. Пасля святкавання, вечарам я прыйшоў дамой. Я набраў у адраснам радку свайго браузэра:

Потым я зайшоў у раздзел форум, на форуме я клікнуў:

Кубок АЛФ-2009

Я зайшоў у тэму:

Финал

Я пракруціў уніз і пачаў пісаць тое, што павінен быў.

ЛФК "Дорожник" посвящает победу в кубке А.В. Лашко, трагически погибшему 12 ноября 2005 года

68 літар. 6 лічбаў. Адно двухкоссе. Адна коска.

Усё гэта можна было апісаць значна прасцей. У 68 літар, 6 лічбаў, адно двухкоссе і адну коску.

Пасля гэтага ў мяне было шмат перамог. Але ніколі не было і не будзе такой. Гэта мой цуд. Мой Стамбул.

Усё гэта можна было апісаць значна прасцей. Ніколі не здавайся, змагайся за сваю ўнутраную прыгажосць, за сваю ўнікальнасць, ты – геній свайго жыцця. Калі ты зразумееш гэта, ты больш ніколі не будзеш адзін.

Ніколі не здавайся. Гэта так проста. Гэта ўсяго-та 16 літар.

 

Огромное спасибо за предоставленный материал команде "Железнодорожник" и лично Александру Лобатому!

фото и материал на сайте команды "Железнодорожник"

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты