Блог ФК Белшына

Дзмітрый Гушчанка: «Крыўдна прайграваць такія матчы»

- Што скажаце пра гульню клуба ў гэты раз? Чаму прайгралі?

- Ну, чаму прайгралі, таму што забілі на адзін мяч менш, як гэта не банальна гучыць. Крыўдна прайграваць такія матчы. Лічу, ў нічыю мы павінны былі згуляць,вартыя былі. Супернік пакараў нас за нашыя памылкі, за нашыя элементарныя і бязглуздыя памылкі ў абароне.

- Хуткі гол суперніка ўнёс змены ў планы на гульню?

- Вядома, так мы не планавалі пачынаць. Прапусцілі гол і страцілі нітку гульні, доўга ачуньвалі. Другі матч запар прапускаем адразу і даём фору сапернікам літаральна ў першыя пятнаццаць хвілін

- А са Слуцкам возьмем ачкі?

- Я спадзяюся. Цяпер падумаем, здзейснім працу над памылкамі , і вернемся на сцежку перамог.

Автор
  • Gobbllin

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.