Блог ФК Белшына

Анонс. Першы ў гісторыі матч «Белшыны» з «Рэалам»

 Так-так, гэта не памылка, але ёсць невялікае ўдакладненне. Справа ў тым, што пару гадоў таму ў слаўным горадзе Бабруйску сіламі некалькіх энтузіястаў была створана Бабруйская Ліга Аматарскага Футбола (БЛАФ). Гэта гарадское спаборніцтва аматарскіх каманд, дадзены турнір развіваўся на працягу некалькіх гадоў і ў гэтым годзе выйшаў на ўзровень досыць моцнага і цікавага турніру са сваімі "чэмпіёнскімі інтрыгамі", сваімі "Месі і Раналда", што не магло прайсці міма, галоўнага футбольнага прадстаўніка горада, ФК "Белшына", маладому і дзёрзкаму турніру быў кінуты выклік на сумленны паядынак.

 Лепшая каманда БЛАФ (а ў гэтым годзе чэмпіёнам стаў АФК Рэал), будзе змагацца з ФК "Белшына", але паколькі БЛАФ з'яўляецца турнірам пераважна юначым, то і ў супернікі ім дастанецца юнацкі склад "Белшыны". Гэтак жа чакаецца майстар-клас ад гульцоў асноўнага складу ФК "Белшына", ўзнагароджанне ўдзельнікаў і лепшых гульцоў турніру.

Запрашаем вас 15 лістапада ў 11.20 на стадыён "Спартак", на першае гарадское дэрбі прафесіяналаў і аматараў ФК "Белшына" - "Рэал" :). Будзе цікава. Уваход вольны.  Гісторыя вяршыцца тут і зараз :)  Дзякуй за ўвагу.

Автор
  • Gobbllin

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья