android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderusersview
Мы Кроше молимся, как богу

Теги Юрий Вергейчик Шахтер Солигорск мол Кубок Беларуси высшая лига Беларусь Шахтер Солигорск

To do list для «Шахцёра»

Клубная атрыбутыка

Зімой адзін знаёмы паляк папрасіў мяне прывезці шалік клуба. Ён іх збірае. Ну, што тут такога. Пачытаў у інтэрнэце, дзе яны прадаюцца. “Купалінка”, ГЦ “Карона”, “Хет-трык”, універмаг. І што вы думаеце? Шаліка я не знайшоў. І гэта была зіма. Патлумачыць гэта лагічна вельмі цяжка. Нават калі беларускі футбол зусім не параўнальны з заходнімі чэмпіянатамі, правілы тут дзейнічаюць тыя ж - каманда зарабляе грошы на сваёй атрыбутыцы.

Што трэба зрабіць?

Павялічыць асартымент прадукцыі. Хай гэта будуць не толькі шалікі і майкі. Можна рабіць ручкі, кубкі, паштоўкі, налепкі на машыны ці ноутбукі, сшыткі, календары, плакаты. Варта падумаць і пра сапраўднае аддзене, якое можна апранаць не толькі на матчы, скажам.

Паглядзіце на брэнд “LSTR” - група маладых людзей у стане ствараць стылёвыя байкі ці торбы на гістарычную тэматыку. Калі няма сваіх спэцыялістаў, звярніцеся да іх і паспрабуйце рабіць нешта разам. Іх досвед, дызайнеры і наладжаны ланцужок вытворчасці  - ваша сетка распаўсюду, грошы і брэнд.

Пра сетку распаўсюду таксама варта думаць. Хай гэта будзе класная крама на стадыёне. Там жа трэба адчыняць музей клуба і рабіць туры па стадыёну перад матчамі (каб людзі змаглі паглядзець на падрыхтоўку да матчаў, падтрыбунныя памяшканні, выхад на поле, памяшканні для футбалістаў).

Магчыма, гэта яшчэ крыху заўчасна, але варта спрабаваць. Онлайн крамы растуць у Беларусі як грыбы, колькі ёсць ў Салігорску. Стварыце сваё альбо супрацоўнічайце. Ваш будучы аматар, верагодна, захоча набыць майку не выходзячы з дому.

Публічныя мерапрыемствы.

Наколькі я бачу, сустрэчаў з заўзятарамі 2 на год - напачатку і напрыканцы сезону. Для сярэдняй ангельскай ці нават польскай каманды гэта цяжка ўявіць. Клуб - гэта перадусім яго аматары. І сустракацца з імі трэба нашмат часцей.

-Хадзіце па школах

-Спусціцеся ў шахту і сустрэньцеся з гарнякамі (гэта, урэшце, мянушка клуба)

-Часцей рабіце аўтограф-сэсіі, больш фотасэсіяй з заўзятарамі

-Дабрачынны вечар каманды. Вазьміце пад апеку адно з аддзяленняў бальніцы. Дамагайце хворым, наведайце іх. Месцы для гасцей вечара будуць прадавацца, разыгрывацца ў сац.сетках.

-Шэсце па цэнтральных вуліцах напрыканцы сезону. І не важна, якое месца заняў клуб.

-Больш сацыяльных ініцыятываў. Збор сродкаў, аукцыёны на карысць дзіцячых дамоў, сумесная пасадка дрэваў. Выходзьце да людзей і рабіце добрыя рэчы.

Клубная кавярня

Кавярняў у горадзе будзе больш і больш. Да нас таксама прыходзіць трэнд бавіць вечары не дома. Чаму б камандзе не займець свой бар у цэнтры альбо ў раёне стадыёна? Свой стыль, гістарычныя рэчы, гульцы, якія будуць туды заходзіць. Васкавую фігуру Будаева паставіць - ён жа клюб любіў, можна і яму аддзячыць.

І канешне, трэба рабіць горад футбольным. Кантактуйце з іншымі кавярнямі і барамі - хай там будзе нешта ад клубу, рарытэтнае і ўнікальнае. І можа некаторыя будуць смяяцца, калі на сцяне пасля наведвання месца Рыасам з’явіцца яго майка з аўтографам, але з цягам часу такія высілкі маюць даць плён: хварэюць і цэняць найперш сваё. Але над гэтым трэба працаваць.

Кантакт са СМІ, сац. сеткі, клубны канал

Неяк Салігорск.орг звяртаўся да клуба па акрэдытацыю. Хадзілі б, здымалі матчы, пісалі б. А нават адказу не атрымалі. Гэта як так клуб працуе з мясцовымі сайтам? Знайшлі нейкія незразумелыя прычыны адмовіць - праявіце выхаванасць, хаця б два сказа напішыце. А агулам, канешне, справа не толькі ў гэтым адным выпадку. Сістэму супрацы і медыйнага пазіцыянавання трэба не тое, каб змяняць, яе трэба ствараць.

У сац. сетках сёння клуба там проста не існуе. Ёсць групы, якія вядуць аматары. І, заўважце, ім ніхто не плаціць. А трэба пачаць. Абярыце лепшых блогераў і адмінаў паблікаў, сустрэньцеся, пагаварыце і прапануйце ім увайсці ў штат.

А далей прапісныя ісціны - унікальны кантэнт, больш жывых матэрыялаў - інтэрвью, парады ад гульцоў, аповяды пра іх сем’і. Зрабіце іх бліжэй да людзей.

Больш гісторыяў і мітаў. Клуб як ніяк мае нейкае мінулае. Пра яго трэба распавядаць і распавядаць. Так і ніяк па-іншаму ствараюцца легенды.

Чаму б не зняць дакументальны фільм? Знайдзіце былых гульцоў каманды, пагаварыце з імі, крыху архіўнага відэа - і гэта ўжо стане першы блін. А далей можна і пра легендарны сезон-2005 здымаць, пра выступы клубу ў Еўракубках (ладна, жартую).

Клубны канал - гэта, канешне, толькі для топ-камандаў. Але канал на ютуб зрабіць можа любышкольнік. Трэба і “Шахцёру” займець. Відэа з трэніровак, выездаў, усё, да чаго мае доступ прэс-служба і не мае заўзятар. Больш нефармальнага, сталыя рубрыкі -  напрыклад, спаборніцтвы штрафных, пенальці ці чаго там яшчэ паміж гульцамі, спартовыя парады ад футбалістаў. Гэта прыдумваецца за 2 гадзіны.

У сац.сетках увесь час нешта разыгрываецца. У вас жа ёсць што прапанаваць. Паездка з камандай на выяздны матч, вячэра з капітанам, доступ на трэніроўку, спартовая форма. Гэтым неабходна заняцца. І хай карыстальнікі самі ствараюць кантэнт. Вучацца біць аб перакладзіны, змяшчаюць відэа і ўдзельнічаюць у вашых конкурсах. Ці банальна робяць рэпосты.

І пагаварыце з гульцамі, яны ж маладыя. Твітэр і ВК для іх не ворагі. Хай актыўней вядуць свае аккаунты, посцяць фотачкі з трэніровак ці пасля матчаў. Будуць чытаць.

Родная мова

Вы заўважылі? Па ўсёй краіне новая мода - фанаты робяць стыкеры па-беларуску, крычаць “Верым, можам, пераможам”, малююць белмоўныя банеры, спартоўцы ўсё часцей здымаюць рэкламныя ролікі менавіта на “мове”. Вангую, ініцыятыва з ужываннем беларускай мовы падобрыць клубу мноства прыхільнкаў не толькі ў Салігорску. Надпісы на майках, больш мовы на стадыёне, беларускамоўны дыктар - і “Шахцёр” у авангардзе нацыяльнага адраджэння.

І варта ж разумець, маркетолагі Самсунгу ці Мэрсэдэсу памяляюцца скрайне рэдка. А яны даўно выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваіх рэкламах.

Моладзевы турнір

Гадоў з 10 таму ў Салігорску ў маі ладзіліся турніры дваравых клубаў. “Мечта”, “Парус”, “Бригантина”. Ахвотных заграць за каманды было нашмат больш, чым месцаў, на школьныя стадыёны прыходзілі гледачы, а на брамы вешалі сетку - гэта была цэлая мара, згуляць як дарослыя.

Чэсна, не ведаю, ці нешта такое адбываецца зараз. Але як бы не было, варта рабіць футбольны турнір на прызы “Шахцёра”. Фінал на “Будаўніку”, на адкрыцці і закрыцці футбалісты і трэнеры каманды. Зрабіце зноў, як для дарослых, з сеткай, СМІ і прафесіяналамі. Падарыце ім мару!

Продаж квіткоў

Ходзяць мала, але не трэба праз гэта стаяць на месцы. Абанементы даўно наспелі. Сямейныя, на год, для асобаў малодшых за 18. Распаўсюджвайце праз прафсаюзы, фірмы і школы (эй, і ніякага прымусу, імідж даражэй). Пра тэхналогіі новыя - білеты трэба прадаваць у тым ліку онлайн.

Пра новыя тэхналогіі распаўсюду: скантактуйцеся з аматарскімі камандамі гораду, з камандамі прадпрыемстваў і арганізацый. Прапануйце ім новух схему - ад кожнага набытага калектывам квітка вы вернеце ім 30%, на развіццё іх камандаў.

Усе напісанае ў гэтым артыкуле мае спрацаваць, але можна падумаць, што такога можна зрабіць яшчэ. Ну, (напрыклад граць у лепшы футбол), можа шоу ў перапынках? Вядома, чэрлідзершы ўласцівы баскетболу, але дзяўчыны ніколі не падводзяць. Можа і іх запрашаць на перапынкі?

Адкрытыя трэніроўкі

Гэта туды ж, пра большую публічнасць і адкрытасць каманды. Раз на месяц частку трэніроўкі можна рабіць публічнай. Сумяшчаць з аўтографамі і фотасэсіяй. Усё проста і нічога не каштуе.

Арт-інсталяцыі ў горадзе

Калі ходзіш па горадзе не надта бачна, што гэта горад, у якога ёсць свая футбольная каманда. Ну, два шчыта з сумнымі абвесткамі пра наступныя матчы. Пачынаючы акурат з абвестак - рабіце несумныя постэры і рэкламу на бягучыя матчы. Нельга проста змяняць дату і назву клуба-суперніка.

А па-другое, трэба больш “Шахцёра” у горадзе. Дамовіцца з уладамі вам проста. Дзесці хай з’явіцца  аграмадны футбольны мяч з лога клуба (будуць фотачкі запільваць у ВК), дзесці на вуліцы вітаць мінакоў можа талісман клубу. Ды і наогул, можа задумацца пра помнік Шчокіну?

Іван Шыла для Салігорск.орг

Фото: Кирилл Павлович

РЕЙТИНГ +35

Свежие записи в блоге

15 июня 11:13
«СЫНОК, ТЫ СТАРАЙСЯ, НО СВОБОДНЫХ СТАВОК НЕТ»

8 апреля 18:10
Мы - одна команда!

5 декабря 2016 15:07
Топ 5 голов ФК «Шахтёр» за сезон 2016 года

5 декабря 2016 14:25
НАГРАЖДЕНИЕ-2016

4 августа 2016 18:10
Болельщики VS Тренерско-административный штаб

1 августа 2016 17:26
А судьи кто?

5 июля 2016 16:47
Запрашаем на футбол

30 мая 2016 15:52
Фестиваль детского футбола

3 мая 2016 19:04
Хорошо, что тут нельзя вылететь

23 апреля 2016 18:03
Учат в школе

Сегодня родились

Лучшие материалы