Вітаем Вас у нашым блогу!
Ён будзе пра вясёлае жыццё маленькай, але ганарлівай (як птушка ў адным вядомым фільме) аматарскай футбольнай каманды, якая ў цяжкі час вырашыла сваімі сіламі выйсці на рэспубліканскі ўзровень, ды адначасна зрабіць сваю футбольную прастору і футбольную школу ў родным для большасці гульцоў горадзе.