Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/«Ліверпул» смуткуе па 9-гадовым фанаце: яго забіла маланка. Мілнер ведаў хлопца і хваліў пасля дабрачыннага забегу

«Ліверпул» смуткуе па 9-гадовым фанаце: яго забіла маланка. Мілнер ведаў хлопца і хваліў пасля дабрачыннага забегу

Автор — Алесь Коваль
16 мая 2021, 03:00
«Ліверпул» смуткуе па 9-гадовым фанаце: яго забіла маланка. Мілнер ведаў хлопца і хваліў пасля дабрачыннага забегу

Разміналіся ў футболках з імем Джордан.

Перад матчам з «Манчэстэр Юнайтэд» у чацвер гульцы «Ліверпула» разміналіся ў асаблівых майках з 7-м нумарам і імем Джордан. Гэта быў жэст памяці для 9-гадовага заўзятара Джордана Бэнкса, якi загiнуў пасля ўдару маланкі падчас футбольнай трэніроўкі.

Трагедыя здарылася ў аўторак у Блэкпуле. Джордана даставілі ў бальніцу, але выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Футбольны свет даведаўся пра Джордана ў студзені. Тады школьнік за 10 дзён прабег дабрачынны марафон, сабраўшы больш за две з паловай тысячы фунтаў для мясцовай арганізацыі, якая дапамагае людзям спраўляцца з псіхалагічнымі праблемамі. Хлопчык прысвяціў забег працягласцю ў 30 міль зводнаму дзядзьку, якi у 2018-м пакончыў з сабою (у гэтым годзе яму споўнілася б 30).

За забег хлопца ў відэазвароце пахваліў яго кумір Джэймс Мілнер: «Прабегчы марафон – неверагоднае дасягненне. Гэта складана нават для тых, чые ногі значна больш за твае. Чуў, цябе за рашучасць празвалі Міні-Мілнер. Гэта класная якасць. Ніколі не здавайся. Працягвай рабіць тое, што робіш, дружа».

Калі да капітана «Ліверпула» дайшла страшная навіна, ён напісаў у Twitter: «Асаблівага хлопчыка забралі занадта рана».

«Гэта было для цябе. Спачывай з мiрам, малыш», – твiтнуў Энды Робертсан.

Спачуванні выказалі і іншыя клубы. «Бернлі» выклаў з мячоў ініцыялы Джордана:

Бацька Джордана распавёў у Facebook, што яго любімы сын ўсё яшчэ дапамагае іншым: «Я б не мог мацней ганарыцца тым, як ён заўсёды ставіў іншых важнейшымi за сябе, такі бескарыслівы чалавечак. Нават цяпер яго дабрыня азначае, што тры іншых дзіцяці змогуць жыць, ён заўсёды казаў нам, што хацеў бы дапамагчы людзям так, стаўшы донарам».

Да пятніцы на старонцы GoFundMe (партал для збору ахвяраванняў) для сям’і Джордана сабралі больш за 78 тысяч фунтаў.

Фота: twitter.com/LFC; twitter.com/BurnleyOfficial; REUTERS/Peter Powell, Michael Regan

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты