Tribuna/Футбол/Блоги/Спорт-футбол-хоккей/Леонид Кучук: судьба тренера. Часть первая

Леонид Кучук: судьба тренера. Часть первая

Леонид Станиславович Кучук – один из возможных претендентов на пост главного тренера сборной Беларуси по футболу. Автор этого блога лично знаком с ним. В 1998 году начинающий специалист принял футбольный клуб «Молодечно» за 12 туров до финиша чемпионата высшей лиги и спас команду от вылета из нее. По окончании того сезона в местной газете вышло следующее интервью. Наш разговор проходил на русском языке, а к печати был подготовлен перевод на белорусский язык.

Автор — Гайкович
12 декабря 2016, 11:59
Леонид Кучук: судьба тренера. Часть первая

Леонид Станиславович Кучук – один из возможных претендентов на пост главного тренера сборной Беларуси по футболу. Автор этого блога лично знаком с ним. В 1998 году начинающий специалист принял футбольный клуб «Молодечно» за 12 туров до финиша чемпионата высшей лиги и спас команду от вылета из нее. По окончании того сезона в местной газете вышло следующее интервью. Наш разговор проходил на русском языке, а к печати был подготовлен перевод на белорусский язык.

– Калі ласка, крыху пра сябе.

– 1959-га года нараджэння. З шасці гадоў займаўся футболам у школе мінскага «Тарпеда». Можна сказаць, сапраўдны тарпедавец. Першыя трэнеры – Якаў Годаў і Мікалай Блашко. На чале з апошнім аўтазаводцы паспяхова выступалі на першынстве БССР. Дэбютаваў там сямнаццацігадовым, а хутка апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». Трэніравацца давялося побач з такімі людзьмі, як Аляксандр Пракапенка, Юрый Пудышаў, Сяргей Бароўскі... Быў капітанам дубля. Вельмі прыемныя ўспаміны. Дагэтуль сябрую з многімі дынамаўцамі. А ва ўзаемаадносінах з Эдуардам Малафеевым мяне, відаць, падвёў сварлівы характар, ха-ха. Перайшоў у «Гомсельмаш», дзе адгуляў дзевяць гадоў, потым яшчэ чатыры ў віцебскім КІМе і два з паловай ў Маладзечне.

 

– Якое нечакана пакінулі вясною 1994-га.

– Вытокі цяперашняй цяжкай матэрыяльнай сітуацыі ў тых часах. Было відаць, што развал непазбежны, хаця праз год камандзе і ўдалося добра выступіць. Ужо збіраўся заканчваць гуляць, але ўсё ж дапамог «Атацы» выйсці з трэцяй лігі ў першую па тагачасным ранжыры.

– Разам з тым распачалі трэнерскую кар’еру. Дарэчы, калі вырашылі абраць гэту прафесію?

– Ды заўсёды ведаў, што стану трэнерам. З 20 гадоў, з вучобы ў АФВіС, тады інфізкульце. Прыглядаўся да кожнага спецыяліста, у якога працаваў, пачынаючы яшчэ ад папярэдніка Малафеева Алега Базілевіча. Калі вярнуцца да «Атакі», дык трэба сказаць, што там і зараз існуе структура юнацкіх каманд, хаця галоўнай ужо няма. Гэтай вясной падрыхтавалі лідэра другой лігі «Атаку-Спорт».

– Але і яна распалася. Потым Вы не паспелі ўжо нічым дапамагчы на папялішчы «Дынама-93», а вось «Маладзечна» выратавалі.

– Па ачковаму багажу «93-ія» захавалі б месца сярод мацнейшых, але працаваць без перспектывы, без аніякай падтрымкі не было сэнсу ні мне, ні тым маладым хлопцам, што пайшлі за мной, многія з якіх апынуліся і ў «Маладзечне».

– Дарэчы, Вы ж выходзілі сёлета на поле. Цягне гуляць?

– Натуральна так, ды і выглядаў нармальна. Між іншым, магу сказаць, што быць гульцом лепш. Футбаліст адказвае за сябе, крыху за каманду, трэнер жа практычна за ўсё і ўсіх.

– Вы забяспечылі патрэбны вынік у «Маладзечне». Што ж канкрэтна зрабілі?

– Нічога асаблівага. Проста ўдыхнуў у футбалістаў упэўненасць, што ўсё будзе нармальна. Акрамя гульцоў і трэнераў ніхто ж не верыў, што выратуемся. Ні ў горадзе, ні ў рэспубліцы. Калі прыехалі ў Мазыр і папрасілі поле для вячэрняй і ранішняй трэніровак, дык на нас паглядзелі, як на звар’яцелых. А гэтыя звар’яцелыя пайшлі і ўзялі тры ачкі. Галоўнае, мы выкарысталі свае шансы, пэўныя слабасці сапернікаў, віцяблян, мазыран, «Тарпеда-Кадзіна».

– «Камунальнік» са Слоніма меў пяць ачкоў перавагі за чатыры матчы да фінішу. Трохі некарэктнае пытанне, але што ж ім перашкодзіла? Якія іх памылкі нам ні за што не трэба паўтараць?

– Матэрыяльнае становішча, думаю, там лепшае, чым у нас. Але пад заканчэнне чэмпіянату каманду пакінуў галоўны трэнер Якаў Шапіра. Значыць, былі нейкія праблемы. А яшчэ як футбаліст ведаю, што такое расслабленне ў адказны момант. Магчыма, яно і падвяло слонімцаў.

– Хаця Вы і папрацавалі ўсяго некалькі месяцаў, ахарактэрызуйце, калі ласка, лініі «Маладзечна», асобных гульцоў.

– Пры мне было прапушчана 11 мячоў, а гэта з добрага боку характэрызуе варатара і абарону. Адзначу Мікалая Абрамовіча. Яго магчымасці недаацэньваюцца. Магчыма, сам дае для гэтага падставы. Але з ім трэба проста працаваць, каб цалкам раскрыць патэнцыял, чаго, як зараз думаю, раней не рабілася. Абаронцы, безумоўна, вопытныя, згуляныя, але ж увесь час трэба ўдасканальвацца. Такія магчымасці ў апошні год былі абмежаваныя. Аляксандр Клімовіч значна прыбавіў пад заканчэнне сезона, добра ўдзельнічаў у атаках. Сяргей Каўтуноўскі і Аляксандр Лебедзеў мелі траўмы, але выходзілі на поле. Вельмі цяжка было знайсці аптымальны склад у сярэдзіне поля, думаю, гэта ўдалося толькі ў апошняй сустрэчы ў Магілёве. Сапраўдным універсалам паказаў сябе Сяргей Кабельскі. Ён – па характары лідэр. Напэўна, і на варотах адстаяў бы ўдала.

– У першую чаргу Вы імкнуліся не даць згуляць сапернікам, разрушалі. А як жа стваральная праца, атакуючыя дзеянні?

– Мой прынцып: толькі навучыўшыся абараняцца, можна нечага дамагчыся наперадзе. Наадварот не атрымаецца. Цяжка прыйшлося ў нападзенні. Траўміраваўся Сяргей Дзямідчык. Уладзімір Казлоў не меў падрыхтоўчага перыяда, прыйшоў вясной у «Атаку-Спорт» літаральна з завода. Віталь Макрыцкі таленавіты, але пакуль не хапае разумення гульні. Ну, а Віталь Казяк – адзін з лідэраў каманды. Ва ўсіх матчах, і, што важна, на трэніроўках.

– Пры нармальным фінансавым забеспячэнні гэтым складам можна быць сярод сераднякоў у наступным чэмпіянаце? І наогул, чаго Вы жадаеце ад бліжэйшых месяцаў? Ці ёсць нейкія папярэднія планы?

– Пры жаданні ўсё можна. І гэтым складам таксама. Хачу стабільнасці. Хачу, каб з гульцамі, якія мне паверылі, цалкам разлічыліся. Не ўходзім у адпачынак, бо засталіся даўгі па зарплаце. Пакуль мінчане і маладзечанцы збіраюцца на трэніроўкі асобна па два-тры разы на тыдзень. Калі застануся і надалей працаваць, першы збор планую на 4 студзеня.

– Ёсць прапановы ад іншых клубаў?

– Думаю, без працы не застануся. Зараз з «Маладзечна» мала што звязвае, бо кантракта не маю. Калі прыйшоў, хацелася сябе паказаць і дапамагчы гораду захаваць месца ў вышэйшай лізе. Яшчэ раз скажу, ён дастойны гэтага, тут магутная футбольная структура. На жаль, усе крыху абасобіліся, а асобныя норы ж лягчэй засыпаць, чым адзіную берлогу, адкуль можа вылезці мядзведзь і паказаць сваю сілу, ха-ха.

Другие посты блога

Криушенко был прав?
13 июня 2019, 10:56
14
Все посты