Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/«На жаль, ён гэтага не бачыць». У Маладзечне вывесілі банер у памяць пра Генадзя Карпенку

«На жаль, ён гэтага не бачыць». У Маладзечне вывесілі банер у памяць пра Генадзя Карпенку

Класная расцяжка, прысвечаная выдатнаму функцыянеру.

30 октября 2016, 16:40
«На жаль, ён гэтага не бачыць». У Маладзечне вывесілі банер у памяць пра Генадзя Карпенку

«Маладзечна ДзЮШ№4» выступае ў другой лізе і прэтэндуе на павышэнне ў класе. Да завяршэння чэмпіянату сярод каманд трэцяга дывізёна застаецца адзін тур і маладзечанскія футбалісты ідуць на трэцім радку, што выводзіць каманду ў першую лігу.

Але не ўсё так проста. Журналіст «Рэгіянальнай газеты» спыталі ў Мікалая Шрымфа, начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага раёна, пра мажлівы ўдзел каманды ў першай лізе. Адказ быў наступным:

–-Шанец на першую лігу хлопцы-футбалісты зарабілі сабе самі. Цяпер паўстае пытанне, за якія грошы гэта рабіць. Не будзем хапацца за жураўля ў небе, будзем надзейна трымаць сініцу ў руках. Каманда гуляла ў гэтым сезоне прыгожа, годна, стабільна, без істэрык. Хлопцы змаглі сябе паказаць.

Чыноўнік мяркуе, што дзеля гэтага і выступаюць гульцы. «Каб іх заўважылі ў іншых клубах, каб яны маглі рухацца далей». Другая ліга, па яго словах, для гэтага падыходзіць.

Свой чарговы матч маладзечанцы на хатнім стадыёне прайгралі «Клецку» (0:2), а фанаты каманды вывесілі расцяжку у памяць пра Генадзя Карпенку з надпісам: «Перамагаць, каб зноў гуляць у Д3? На жаль, ён гэтага не бачыць…».

Нагадаем, што Генадзь Карпенка – былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, колішні мэр Маладзечна, пры якім была створана мясцовая футбольная каманда «Металург». 25 гадоў таму яна заваявала «Кубак мільёнаў», турнір сярод аматарскіх каманд СССР, і стала апошнім чэмпіёнам БССР. У сярэдзіне 1990-х ён пакінуў пасаду Маладзечанскага гарвыканкама і мясцовы футбол апынуўся ў глыбокім крызісе. У 1999-м Карпенка памёр.

Фота: nn.by

Другие посты блога

Все посты